Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры (fb2) - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры [calibre 0.8.11] 25K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Марина Аммон
МАРЫНА АММОН
КАТЭГОРЫЯ ФАНТАСТЫЧНАГА Ў СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Эстэтычная катэгорыя, заснаваная на парушэнні межаў, правіл рэпрэзентацыі рэчаіснасці, вядомая сусветнай культуры як фантастычная. Улічваючы шырокую распаўсюджанасць дадзенага паняцця ва ўсіх сферах функцыянавання мастацтва, варта заўважыць, што найбольшае развіццё яно атрымала менавіта ў літаратуры, здольнай да надзвычай дакладных і разгорнутых артыкуляцый сэнсу.
Нягледзячы на доўгі перыяд бытавання ў прыгожым мастацтве згаданай з’явы, для многіх даследчыкаў асабліва актуальным паўстае пытанне яе эксплікацыі (максімальна падрабязнага, скрупулёзнага тлумачэння). Выключная ўвага аддаецца праблеме ідэнтыфікацыі названай раней разнавіднасці мімесісу з дапамогай такіх тэрмінаў, як мастацкі прыём і метад, а таксама жанр, від і род.
ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ ФАНТАСТЫЧНАГА ў ПРЫГОЖЫМ ПІСЬМЕНСТВЕ
Па словах расійскага даследчыка К. Фрумкіна, сёння вылучаюцца як мінімум тры асноўныя этапы развіцця фантастычнай традыцыі: “фантастыка фальклору, фантастыка рамантызму і сучасная фантастыка” [1, с. 3]. Відавочна, што адзначанае паняцце валодае пэўнай гістарычнай рэлятыўнасцю, залежыць ад таго, у якую эпоху выказваецца меркаванне пра фантастычнасць пэўнага вобраза ці сюжэта.
Комментарии к книге «Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры», Марина Аммон
Всего 0 комментариев