Читать книгу «Янка Купала і Слонімшчына», Сергей Николаевич Чигрин

«Янка Купала і Слонімшчына»

705

Описание

Кніжку склалі артыкулы пра сувязь Янкі Купалы са Слонімшчынай і вершы слонімскіх паэтаў, прысвечаныя Янку Купалу. 



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Янка Купала і Слонімшчына (fb2) файл не оценен - Янка Купала і Слонімшчына 99K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Николаевич Чигрин


Сяргей Чыгрын

ЯНКА КУПАЛА І СЛОНІМШЧЫНА


Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Янка Купала і Слонімшчына. — Слонім: Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа, 1993.


Copyright © 2015 by Kamunikat.org


Ля вытокаў


Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай у свеце. А Янка Саламевіч, які адсюль родам, неяк сказаў мне, што Кракотку найпрыгажэйшаю вёскай Караткевіч назваў з-за яе шыкоўнай прыроды. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы (ТБШ) вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра беларускага народа. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні. Нам дакументальна вядома, што ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна, сяляне, якія арганізаваліся ў гурток ТБШ (Таварыства беларускай школы), у 1927 годзе заснавалі шляхам ахвяраванняў кніжак і грошай на закуп літаратуры вясковую бібліятэку-чытальню і прысвоілі ёй імя нашага слаўнага песняра Янкі Купалы. Аб гэтым сведчыць допіс з гэтай вёскі, змешчаны ў газеце “Наша праўда” № 11 ад 11 мая 1927 года…”.

Кожны раз, калі еду ў гэту вёску, на думку прыходзіць верш Міколы Арочкі, прысвечанага Вялікакракоцкай сельскай бібліятэцы імя Янкі Купалы:

Мой цэлы свет: Вялікая Кракотка,

Комментарии к книге «Янка Купала і Слонімшчына», Сергей Николаевич Чигрин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства