Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь (fb2) - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь 364K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатолий Викторович Трофимчик
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Першынцу Аляксею
Прадмова ад "выдаўца"
У дадзеную электронную версію не ўвайшлі спасылкі на крыніцы, якімі карыстаўся аўтар.
Як на маё меркаванне , дык звычайнаму чытачу гэта не не вельмі цікава, а калі то, дык існуе папяровы арыгінал, ці PDF версія.
З павагай да аўтара і чытачоў — Polochanin72.
Прадмова
Карфаген мусіць быць разбураным — казалі рымляне, калі думалі пра інтарэсы ўласнай дзяржавы. Створаны ў БССР гістарыяграфічны міф пра ўзгадаванне беларускай дзяржаўнасці з дапамогай Леніна і Сталіна, пра бальшавіцкую місіянернасць як ласку для беларускай нацыі таксама мусіць быць разбураны, калі маладая Беларусь думае пра ўласны імідж, а яе грамадзяне маюць нацыянальную годнасць. Міф гэты будаваўся на стагоддзі. Выглядае фундаментальна, як будынкі ў стылі сталінскага класіцызму на галоўнай вуліцы Мінска. Можа таму за яго разбурэнне гісторыкам сталага веку так страшна брацца. Але гэтага не скажаш пра маладога аўтара дадзенай манаграфіі. Ён узяўся за справу. І гэта радуе.
Існуе погляд, што разбурэннем гістрыяграфічнай савецкай спадчыны займацца бессэнсоўна. І так відавочна — абсурд. Навошта пэцкаць рукі. Хай сабе гэтыя савецкія міфы-будынкі стаяць. Самі абрынуцца. Ёсць больш актуальныя праблемы…
Комментарии к книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», Анатолий Викторович Трофимчик
Всего 0 комментариев