• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Пошукі будучыні»

11200

Описание

Кузьма Чорны — летапісец свайго часу. Грандыёзную задуму паставіў перад сабой пісьменнік: паказаць жыццё беларускага сялянства ад часоў прыгону да сучаснасці. «Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас…»

42 страница из 42
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Зноў адчай і трывога выгналі з Шрэдэравай душы нядаўняе жаданне сказаць першаму сустрэчнаму чалавечае слова. Тут падышла другая дзяўчынка, і новае пачуццё ажыло ў Шрэдэра. Гэта быў страх. А страх пачаў зменьвацца слабасцю волі і думкі. Аднак жа думка яго працавала даволі цвёрда. Разам з тым зноў пачало варочацца да яго імкненне да чалавечага слова кожнаму, хто натрапіцца на яго дарозе. Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: «Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?» То хацелася сказаць: «Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!» — і цалаваць гэтых дзяўчынак.

— Гэта чэх, — сказала дзяўчынка з вядром той, другой, якая толькі што падышла.

— Дык чаго ж ты стаіш, — сказала Шрэдэру новая дзяўчынка. — Калі ты чэх, дык ідзі папрасіся ў людзей у хату. Ты ж ледзьве стаіш.

Вось і чалавечае слова! Яго моцна ўразіла. Ён аж хістануўся на нагах. Раптам ён успомніў. Дастаў з кішэні запісную кніжачку і хутка знайшоў запісанае яшчэ ў Германіі, калі збіраўся сюды. Запісана было рукою Гертруды, перапісана з яго пісем. Яна пісала з нядобрым пачуццём да яго і з пэўнай думкай. Гледзячы ў гэты запіс, ён сказаў:

— Дом Нявады.

— Мы завядзём, — сказалі ў адзін голас дзяўчаткі.

— А ты праўда чэх, ці можа немец? — сказала адна.

— Чэх, — адказаў ён.

І яны павялі яго на край мястэчка, дзе радзей стаялі хаты і відно было поле. У хату яны ўвайшлі разам з ім і ў адзін голас сказалі:

— Гэта чэх, хоча есці і спаць.

І выйшлі з хаты. Ён пераступіў з нагі на нагу і ўбачыў: на лаве ляжаць вінтоўка і патроны, на табурэце сядзіць чалавек, пасярод хаты стаіць жанчына і ў пасцелі ляжыць дзяўчынка. Падлогі ў хаце няма, а ўбітая зямля. Гэтая зямля і ўразіла яго перш за ўсё. Гэта ж зямля гэтая так была тады асветлена сонцам, калі ён тут скінуў з сябе хваробу і раскрыў перад людзьмі душу. І вось ён пачаў пазнаваць у гэтай хаце ўсё. А дзяўчынка! Яна ляжыць і, мусіць, хворая. Бо такі худы і жоўты яе твар. Можна падумаць, што яна цэлыя годы праседзела ў турме. І зноў яму душу сціснула новае ўражанне. Вочы ў гэтай дзяўчынкі. Гэта ж тыя самыя вочы. Можна падумаць, што гэта тая самая, што так даўно, калісьці, паіла яго малаком. Ён пачаў калаціцца.

— Ну дык садзіся, чэх, — сказаў чалавек, — зараз цябе накормім.

Шрэдэр сеў, і думкі яго зноў аслабелі. Яго хіліла да забыцця. І смутак, вялікі смутак аб усім свеце і аб сабе здушыў яго.

— Садзіся бліжэй да стала, налью табе есці, — сказала жанчына.

Ён сеў за стол і сказаў, хоць ломанай, але расейскай мовай. Відаць, ён як мае быць рыхтаваўся ехаць сюды, каб тут пакінуць быць арандатарам.

— Я некалі падараваў быў вам золата. Гадзіннікі, пярсцёнкі, крыж. У тую вайну я быў хворы і палонны. Яно пайшло гэтаму дому на карысць?

Ён не памятаў, што казаў. У вачах яго цямнела, душа ныла.

— Божачка! — шпарка прагаварыла жанчына. — Адкуль ты ведаеш?.. А… Гэта быў ты? Я тады была яшчэ малая.

— Дык ты немец? — Раптам заварушыўся чалавек. — І я тады быў малы. А яна цяпер малая, — і чалавек ткнуў рукой туды, дзе ляжала хворая дзяўчынка. — Дык ты немец? Выйдзі з хаты! Чуеш? Ідзі! — Чалавек узяў з лавы вінтоўку і грукнуў прыкладам у зямлю. Шрэдэр саскочыў з лавы і пайшоў у дзверы.

— У сад ідзі! — закрычаў чалавек. — Унь туды!

Шрэдэр увайшоў у сад, дзе густа стаялі голыя дрэвы, і зямля была зацярушапа мерзлым лісцем.

— Стой!.. — сказаў чалавек.

Шрэдэр стаў і штосьці шпарка пачаў гаварыць, перамешваючы нямецкія словы з расейскімі.

Чалавек не слухаў, прыцэліўся і стрэліў. Шрэдэр упаў і сканаў, лежачы, праз хвілін паўтары.

Кастусь Лукашэвіч убачыў на дрэве падмерзлую бэру сярод чорнага лісця. Падумаў, на яе гледзячы, зазірнуў у пуньку, узяў з саломы два яблыкі і ўвайшоў у хату.

— На, Лізачка, еш антонаўкі, — сказаў ён, падыходзячы да хворай дзяўчынкі.

1943–1944

Каментары

Друкуецца па аўтографе. На вокладцы — назва рамана і малюнак, які належыць пяру К. Чорнага: два дрэвы на першым плане і трэцяе ўдалечыні. На першым лісце рукапісу намалявана высокае дрэва і будынак, у якім можна ўгадаць гумно з шырокімі варотамі, каля сцяны знаходзіцца фрагмент агароджы. На другім лісце слупком выпісаны імёны і прозвішчы галоўных персанажаў рамана. У канцы аўтографа пазначана: «Канец. Кузьма Чорны. 7 гадзін вечара, 18-га верасня 1943 г. Масква. Гасцініца „Якорь“». 2 ліпеня 1944 года Чорны запісаў у сваім «Дзённіку», што, ачуняўшы пасля цяжкай хваробы, якая суправаджалася амаль поўнай слепатой, ён перапісваў рукапіс рамана: «А яшчэ шэсць месяцаў таму, калі пачынаў перапісваць „Пошукі будучыні“, мне была пакута выпісваць роўна загаловак і першы радок».

Упершыню раман публікаваўся ў часопісе «Полымя», 1950, № 11–12, дзе быў падвергнуты прыкметнай рэдактарскай апрацоўцы.


Оглавление

  • Першая частка

    Украдзенае маленства

  •  

    I

  •  

    II

  •  

    III

  •  

    IV

  • Другая частка

    Вялікае скрыжаванне

  •  

    I

  •  

    II

  •  

    III

  • Каментары



    Комментарии к книге «Пошукі будучыні», Кузьма Чорный

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства