Пікнік на ўзбоччы (fb2) - Пікнік на ўзбоччы (пер. Юрый Барысавіч Міхед) 742K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аркадий Натанович Стругацкий - Борис Натанович Стругацкий
Аркадзій і Барыс Стругацкія
ПІКНІК НА ЎЗБОЧЧЫ
* * *
Ты мусіш зрабіць дабро з зла, бо яго больш няма з чаго зрабіць.
— Р. П. Ўорэн
Зь інтэрвію, якое спэцыяльны карэспандэнт Гармонцкага радыё ўзяў у доктара Валянціна Пільмана з нагоды прысуджэньня апошняму Нобэлеўскай прэміі па фізыцы за 19… год.
— Верагодна, вашым першым сур’ёзным адкрыцьцём, доктар Пільман, варта лічыць так званы Радыянт Пільмана!
— Мяркую, што не. Радыянт Пільмана — гэта ня першае, не сур’ёзнае і, уласна, не адкрыцьцё. І не зусім маё.
— Вы, верагодна, жартуеце, доктар. Радыянт Пільмана — паняцьце, вядомае кожнаму школьніку.
— Гэта мяне не зьдзіўляе. Радыянт Пільмана і быў адкрыты ўпершыню менавіта школьнікам. На жаль, я ня памятаю, як яго звалі. Паглядзіце ў Стэтсана ў ягонай «Гісторыі Наведваньня» — там усё гэта падрабязна расказана. Адкрыў Радыянт упершыню школьнік, апублікаваў каардынаты ўпершыню студэнт, а назвалі Радыянт чамусьці маім імем.
— Так, з адкрыцьцямі адбываюцца часам дзіўныя рэчы. Не маглі б вы патлумачыць нашым слухачам, доктар Пільман…
Комментарии к книге «Пікнік на ўзбоччы», Аркадий Натанович Стругацкий
Всего 0 комментариев