Читать книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», Леанід Дайнека


«Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

4878

Описание

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак: В. В. Дударэнка

1 страница из 246
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.


Леанiд Дайнека


Чалавек з брыльянтавым сэрцам



ВЯЛIКI ЖАХ ПРЫХОДЗIЦЬ ТОЛЬКI ЎНАЧЫ

Можам шмат небылiц расказаць,

Як чысцейшую праўду,

Ды, калi схочам,

I праўду расказваць мы можам.

Гесiёд, VIII ст. да н. э.

Жывуць Сонца i Кiсларод!

Воклiч грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi,

223 год Вялiкай Эры Плюралiзму


I

Зазванiў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькi што прарэзалiся рожкi. Гай Дубровiч узяў трубку.

— Спадар Гай, — прыглушана сказалi на тым канцы, — табе тэлефануе Радзiвiл Сiротка. Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне?

Такой была форма вiтання на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму — замест "добры дзень", або "добрай ранiцы" адразу ж цiкавiлiся крывяным цiскам i апошнiм сном суразмоўнiка.

"Хто такi гэты Радзiвiл Сiротка? — напружыў памяць Гай Дубровiч. — З Iндаэўрапейскага тэлебачання? З Лiгi барацьбы супраць мутантаў? А можа, сусед па 7-й верталётнай пляцоўцы?

Можна было нацiснуць зялёную кнопку на слухаўцы i адразу ж убачыць твар таго, хто званiў, але не хацелася гэта рабiць. У жыццi i ў прыродзе амаль не засталося таямнiцаў, няхай жа будзе хоць гэта, мiкраскапiчная.

Комментарии к книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», Леанід Дайнека

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства