Айзэк Азiмаў
Выродлiвы хлапчук
Як заўсёды, перш чым адчынiць наглуха зачыненыя дзверы, Эдзiт Фэлоўз паправiла свой рабочы халат i толькi пасля таго пераступiла тую нябачную лiнiю, што аддзяляла рэальны свет ад свету несапраўднага. Пры ёй былi нататнiк i асадка, хоць з пэўнага часу яна не вяла больш сiстэматычных запiсаў, робячы iх толькi пры пiльнай патрэбе.
На гэты раз яна несла з сабою i чамадан. «Гэта гульнi хлопчыкам», усмiхнуўшыся, растлумачыла яна вартаўнiку, якi даўным-даўно ўжо не задаваў ёй нiякiх пытанняў i толькi махнуў рукою, прапускаючы яе.
Як звычайна, выродлiвы хлапчук адразу пачуў яе прыход i, плачучы, кiнуўся ёй насустрач.
— Мiс Фэлоўз, мiс Фэлоўз, — мармытаў ён, вымаўляючы словы глуха, не зусiм выразна, ва ўласцiвай аднаму яму манеры.
— Што здарылася, Цiмi? — спыталася яна, правёўшы рукою па яго страхалюднай галоўцы, зарослай густымi рудымi кудламi.
— Джэры вернецца, каб зноў гуляць са мной? Мне вельмi сорамна за тое, што адбылося.
— Не думай больш пра гэта, Цiмi. З-за гэтага ты i плачаш?
Ён адвярнуўся.
— Не зусiм, мiс Фэлоўз. Проста я зноў бачыў сон.
— Зноў той самы сон? — Мiс Фэлоўз сцяла зубы.
Вядома ж, гiсторыя гэтая з Джэры павiнна была выклiкаць у Цiмi стары сон.
Ён кiўнуў, спрабуючы ўсмiхнуцца, i яго шырока расцягнутыя, выкручаныя вусны агалiлi занадта вялiкiя зубы.
— Калi ж я, нарэшце, вырасту настолькi, каб выйсцi адсюль, мiс Фэлоўз?
— Хутка, — пяшчотна адказала яна, адчуваючы, як сцiскаецца яе сэрца, хутка.
Комментарии к книге «Выродлiвы хлапчук», Айзек Азимов
Всего 0 комментариев