Кіб загаварыў апоўначы (fb2) - Кіб загаварыў апоўначы 113K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Николаевич Шитик
Уладзімір Шыцік
Кіб загаварыў апоўначы
Апавяданне
Таў Кіта адсюль, з адлегласці ў мільярд кіламетраў, выглядаў нават меншым, чым Сонца з Зямлі. Але ўдзень ён палаў надзвычай ярка, і яго святло мякка клалася на горы, што высокай сцяной акружалі невялікае плато, выбранае Антонам Галаем для свайго лагера. Тады і ў скафандры, які меў тэрмаізаляцыю, было горача. А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах рушацца скалы, скаланаючы ваколіцы магутнымі абваламі.
Адзнак жыцця на гэтай знешняй планеце сістэмы Таў Кіта Галай не знайшоў. Ён абляцеў яе некалькі разоў, пакуль выбраў месца для пасадкі, і ўсюды былі толькі шэры пясок ды такія ж шэрыя, попельнага адцення горы.
Таму планета і атрымала сваю назву — Попельная.
Апынуўся Галай на Попельнай невыпадкова. У апошні час многія касманаўты, вылятаючы за межы Сонечнай сістэмы, пачалі прымаць невядомыя радыёсігналы. Найбольш верагодная крыніца іх таілася ў раёне зоркі Таў Кіта, якая мела некалькі планет. Людзі не маглі разгадаць сігналаў. Але даследчыкі сцвярджалі, што пасылаюць іх разумныя істоты. Гэта было падобна на праўду, бо на дзвюх-трох планетах сістэмы маглі існаваць умовы для жыцця. I калі на Зямлі былі створаны касмічныя караблі, здольныя пераадольваць прастору ў адзінаццаць светлавых гадоў, было вырашана паслаць экспедыцыю да Таў Кіта. Базу для яе на адной з незаселеных планет і меўся стварыць Антон Галай.
Комментарии к книге «Кіб загаварыў апоўначы», Владимир Николаевич Шитик
Всего 0 комментариев