Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы (fb2) - Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы (пер. Дмитрий Могилевчан,Кристина Курчанкова) 1708K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Джон Рональд Руэл Толкин
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Тры – сьмяротнай зямлі несьмяротным князям,
Сем – царам-кавалям на падгорным троне,
Дзевяць – чалавечага племені каралям,
Адзін – Уладару Цемры ў чорнай кароне,
У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.
Адзін – уладарыць над імі, адзін – адшукаць іх,
Адзін – завабіць і ў цемры скаваць іх
У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.
КНІГА ТРЭЦЯЯ
1. Сыход Бараміра
Арагорн хутка лез на схіл. Раз-пораз нахіляўся да глебы. Хобіты крочаць лёгка, і нават сьледапыту няпроста чытаць іхнія сьляды, але непадалёк ад вяршыні сьцежку перасякала крынічка, і на мокрай глебе Арагорн знайшоў тое, што шукаў.
– Сьляды я прачытаў слушна, – сказаў сам сабе. – Фрода пабег да вяршыні. Цікава, што ён там пабачыў? Бо вярнуўся тым самым шляхам, зноў спусьціўся па сьцежцы.
Комментарии к книге «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы», Джон Рональд Руэл Толкин
Всего 0 комментариев