• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store

«У капцюрох ГПУ»

210

Описание

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

1 страница из 145
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Францішак Аляхновіч

.

У КАПЦЮРОХ ГПУ

.

дакументальная аповесць

Ax, як там добра…

А было гэта гэтак.

Група паслоў польскага сойму левага кiрунку вярнулася з Менску. Большасьць сярод гэтых «экскурсантаў» былi беларускiя паслы.

Попутчiк спаткаўся ў Вiльнi на нейкай вечарыне з паслом Мятлой[1].

— Ну, i як там у Менску?

— Гм… О!.. Ого!..

— Узапраўды?

— О, яшчэ як!

— Далiбог?..

— Беларускiя школы?

— Тысячы! Уся савецкая Беларусь пакрыта густой сеткай школ…

— Беларускiх?

— Беларускiх.

— Унiвэрсытэт?

— Беларускi.

— Выдавецтва?

— О! Тыраж кнiжкi даходзiць колькiдзесят тысячаў… Госiздат плацiць вялiзныя ганарары… Зьявiлася шмат маладых выдатных талентаў…

— Што вы кажаце!

— О, тэатр!.. Каб вы бачылi!.. Каб вы былi ў тэатры!.. Тэатр!.. О-го-го!

— Рэпэртуар?

— Арыгiнальны i перакладны. Зьявiлася шмат беларускiх п'есаў: «Кастусь Калiноўскi», «Каваль-ваявода», «Вiр», «На Купальле»…

— Акторскiя сiлы?

— Ой-ой-ой!.. А якiя пастаноўкi!.. Дэкарацыi… балет…аркестра…

— Кажу вам.

— Няўжо-ж?

— Але… але!

Попутчiк найбольш цiкавiўся тэатрам. Калiсь у Менску стараўся стварыць прафэсыянальны тэатр. Цяпер у гэтым-жа Менску, дзякуючы дзяржаўнай субсыдыi, ёсьць першарадны тэатр, дзе працуюць сапраўдныя акторы…

У старым езуiцкiм катэхiзiсе сярод пытаньняў i адказаў ёсьць, памiж iншым, гэткiя:

— Цi ў небе добра?

— Ax, як добра…

Гэтае «ах» узмацоўвала людзей у веры ў шчасьлiвае жыцьцё ў небе.

Гэтак сама дзеялi на Попутчiка «ахi» i «охi» Мятлы. Ён усё болей пераконваўся, што ў Менску…

… ах, як добра…

Пасьля яшчэ спытаўся:

— А як вам здаецца? Калi-б, на той прыклад, я туды паехаў?..

— Дык-жа вас там чакаюць!

— Што кажаце! Была там гутарка аба мне? Успамiналi?

— I ня раз. Казалi, што вы ў Менску надта патрэбны.

— Дык думаеце, што я зрабiў-бы добра, калi-б паехаў?

— Бязумоўна! Там — вось поле да працы!

Комментарии к книге «У капцюрох ГПУ», Франтишек Олехнович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства