«Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

1418

Описание

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе...

1 страница из 15
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ (fb2) файл не оценен - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ 336K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Дубавец


Сяргей Дубавец





ДЗЁНЬНІК ПРЫВАТНАГА ЧАЛАВЕКА

Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

"Дзёньнiк прыватнага чалавека" - гэта запiсы рэдактара адноўленай "Нашай Нiвы", зробленыя на працягу апошнiх дзесяцi гадоў.

Рэдактар Сяргей Шупа


"ШЛЯХЦIЦ ЗАВАЛЬНЯ"

Прадмова да чацьвертага выданьня

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, - кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога - ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi, бо штосьцi зьмянiлася - нават ня ў iм, i ня ў нашым вялiкiм пакоi, а ў цэлым сьвеце, альбо гэта мы ўжо вырасьлi з гэтага сьвету, бо раней заўсёды, калi гадзiньнiк паказваў дзесяць, дзядуля казаў нам: "Пара спаць!" - а сёньня ўжо даўно за дзесяць, а ён ня кажа нiчога. Ён маўчыць...

ГIСТОРЫЯ СУБ'ЕКТА

Гiсторыя Беларусi - гэта гiсторыя аб'екта цi суб'екта? Кананiчны, але няўдалы тэрмiн уводзiць нас у зман, падмяняе паняцьцi. Гiсторыя аб'екта-Беларусi - гэта гiсторыя мяне, убачаная й зразуметая некiм iншым. Гiсторыя суб'екта-Беларусi - гэта мая гiсторыя, убачаная й зразуметая мною. Каго i чыя?.. Тэрмiн адказвае аднолькава - Беларусi. Мiж тым, розьнiца зусiм прынцыповая: цi гэта маё (Беларусi) бачаньне сьвету ў гiстарычнай пэрспэктыве, цi гэта мяне (Беларусi) нечае бачаньне ў гiстарычнай пэрспэктыве. У другiм выпадку сама пэрспэктыва перакройваецца ва ўгоду таму некаму. I тады Беларусь ужо не Беларусь, а "исконно" чыесьцi землi: "северо-западный край" цi "kresy wschodnie", а гiсторыя яе - толькi прыдатак да расейскай цi польскай гiсторыi. Зразумела, што ўсялякае суб'ектнае выяўленьне Беларусi ў гiсторыi ў такiх "гiсторыях" замоўчваецца. А мы, беларусы, на такiх "гiсторыях" выхаваныя, уласнай гiсторыi ня ведаем. Зразумеўшы гэта, пачнем раз за разам згадваць уласную гісторыю суб'екта...

У ЦIШЫНI НОЧЫ

Позна ўначы не хадзеце па вулiцы! Там гуляе грубая сiла й гаспадарыць гвалт. Iх законы незразумелыя, а ўчынкi заўжды нечаканыя. Iх вочы тояць прыцягальны жах, падобны да вусьцiшы бяздоннага чорнага неба, а боязь сустрэцца зь iмi вабiць нiбы магнэс!

I таму я выходжу на вулiцу позна ўначы.

Мне здавалася, што я добра ведаю гэты горад, кожны будынак, кожную шыльду па-над вакном. Але цяпер усё выглядае iнакш. I ў гэтай нязнанасьцi я адчуваю злавесны сэнс.

Вулiчны страх спакваля падпаўзае да самага сэрца. Спачатку вас ахiнае змрок, пасьля вы заўважаеце, што на вулiцы пуста. Але гэта падманлiвая пустата, яна ўся працятая напружаным чаканьнем, якое даводзiць да панiкi, да iстэрыi!

Я iду па вулiцы Вежы - памiж скрывуленых камянiц, што затаiлiся ў цемры - да вежы. Недзе тут хаваецца грубая сiла. У цiшы я чую кожны рып маiх чаравiкаў. Больш няма анi гуку на гэтым шляху мiж зачыненых дзьвярэй i вакон. Толькi ў дварох чуваць пранiзьлiвыя кацiныя вiскi - так падобныя да няўцешнага дзiцячага плачу. I гэта зусiм невыносна - дзяцiныя крыкi ў пустым горадзе, якi сьпiць.

Я насьцярожваюся, я думаю: вось, зараз выйдуць яны i толькi зiрнуць на мяне - я адразу страчу i голас, i рух. Я здранцьвею ўвесь i, вядома, нiчога ня здолею сказаць у адказ. Мне прасьцей было б напiсаць. Але ж яны не чытаюць нiчога й нiколi. Яны паводзяць сябе так, быццам усё тут належыць iм. Магчыма, мне трэба неяк абвергнуць iхную нахрапiстую пэўнасьць. Але як? Хай бы яны адразу пачыналi бiцца, - я б паказаў iм, на што я здатны. Хай бы нават загiнуў. Але сам распачаць не змагу. I крычаць iм якiясь абразы - так невыносна!

Сонная вулiца блiжэй да вежы робiцца ўсё больш напружанаю - усё, што тут ёсьць, усё творыць гэты псыхоз: самотныя лiхтары адкiдаюць марнае сьветлiва, рэдкi дождж блiшчыць на каменьнi дзiкага бруку, крывыя муры ўсьмiхаюцца цi рагочуць цi крычаць чорнымi бяззубымi ратамi сваiх выгбаў, нiбы квазiмоды, - iхны жах памнажае iхная старажытнасьць. Вусьцiш вечнага гораду зноў нагадвае мне сказ пра пачвару, што колiсь хавалася ў сутарэньнях пад вежай.

Пачвара забiвала людзей паглядам. I пагляд яе быў падобны да безданi чорнага неба - прыцягальны й сьмяротны. Шмат людзей загiнула ад яе забойчых вачэй. Але аднойчы людзi паслалi ў сутарэньнi злачынцу-сьмяротнiка. Ён марудна iшоў цёмным каменным праходам. I калi пачвара выскачыла з-за павароткi, каб забiць яго сваiм жахлiвым паглядам, ён павярнуўся да яе сьпiнаю. А на сьпiне ў яго было прымацаванае люстэрка. Пачвара сустрэлася вачыма сама з сабою. Жудасны лямант разарваў цiшыню ночы. I ўсё скончылася...

Ад успамiну мяне працяла халодным потам. I тут у першым паверсе аднае з камянiц я ўбачыў асьветленае вакно. Лiшне казаць, як я гiдзiўся самога сябе, калi памкнуўся быў зазiрнуць усярэдзiну.

Зараз, - думаў я, - варта мне толькi наблiзiцца, як яны адчуюць i, апрануўшы свае мiлiтарныя фрэнчы, свае недарэчныя капелюхi, свае пухавiкi, - выйдуць на вулiцу ў гэтую пустату, пад гэты дождж. I размашыстым крокам рушаць у цемру...

Мне стала халодна. Я зусiм прамок. Я адчуў гэта толькi цяпер, калi скончыўся дождж.

Магчыма, я прыйшоў сюды, каб зразумець сваю бездапаможнасьць? Але я ведаю, што ад разуменьня ня стане лягчэй. Ня сёньня дык заўтра яны наваляцца на мяне. Яны сядуць мне на галаву. Яны будуць кпiць зь мяне й абплёўваць усё, што маё. Не, яны не палезуць у бойку. У бойцы перамагае дужэйшы. А такiя перавялiся ў нашым горадзе. Прыцягальны жах касьмiчнае безданi перабраўся цяпер у вочы нiкчэмнасьцяў i дробных паскуднiкаў.

Недзе ў iншых умовах я сказаў бы, што я - дасьледнiк, якi хоча зразумець свой страх. Але гэта ў iншых умовах, дзе мы заўсёды ўсё можам патлумачыць i зьiмправiзаваць сабе апраўданьне. I тыя, хто ў iншых умовах скiдае зь сябе аблiчча начнога маньяка, - гатовыя выслухаць i зразумець нас i паверыць нам.

Божа, куды ўсё тое дзяецца на пустэльнай начной вулiцы! Мая пэўнасьць i iхнае разуменьне...

Я падкраўся да асьветленага вакна i, прыпаўшы да мокрай сьцяны будынка, асьцярожна зазiрнуў туды.

За шыбамi безь фiранак я ўбачыў дваiх. Маладая жанчына з татарскiм тварам, седзячы на ложку, цыравала шкарпэтку. А лысаваты мужчына абапёрся задам на край стала i, гледзячы перад сабой, жаваў пустым ротам, пэўна, пасьля вячэры. "Дзiбiлы, - сказаў ён нязлосна й прыўзьнята, - я iх ненавiжу!" "Самец", - падумалася мне. На iм былi чырвоныя спартовыя нагавiцы й такая ж пажарная саколка. Пульхны твар пакрывала шчацьцё, а на тлустым чале адбiвалася сьвятло незацененай лямпы. Я ўслухаўся ў iхную гаману.

- Ты панiмаеш, адна мыша папалась сразу, - казаў мужчына. - Я толькi паставiў. Мышалоўка перабiла ёй морду, блiн... Сразу. Бац i ўсё!.. А кiлбасы няма. Ты панiмаеш? Я дажа сам нi знаю. Яна не пасьпела б сажраць!.. Дзiбiлка.

Гаворачы, ён распаляўся ў нейкiм нянавiсным захапленьнi.

- Не-е, я iм больш кiлбасы ня дам! Iдзiоты. Я iх нагамi душыць буду. Так хоць выкiнуў i ўсё, блiн. А тут яшчэ выкалупывай з мышалоўкi ейные мазгi.

- Пачакай, - сказала жанчына. - Можа гэтую ўбiла сразу, а пакуль тое, прыхадзiла другая ды зьела.

Нейкi час у iхнай размове цягнецца пярэрва.

- У мёртвай сажрала! Дзiбiлы, я iх ненавiжу! - крыва ўсьмiхаецца мужчына, гледзячы проста на мяне.

Комментарии к книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ», Сергей Иванович Дубавец

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства