Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 (fb2) - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 (Васіль Быкаў (зборы)) 2208K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Быков
Васіль Быкаў
Поўны збор твораў
Том 10. Кніга 1
Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957–1980)
Маладыя гады:
аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам
Маладыя гады, маладыя жаданні…
Максім Багдановіч
Гэтыя гутаркі пад магнітафон адбываліся даўно, з таго часу шмат што змянілася ў свеце, у тым ліку і ў асабістых лёсах двух суразмоўцаў. Памёр незабыўны Алесь Адамовіч, апынуўся на чужыне Васіль Быкаў. Я не думаў друкаваць усё тое, нават забыўся на яго, але… Калі ўжо яно выйшла ў «Полымі» (нумары 5–6, 2001 г.), дык мусіў вярнуцца да знаёмага тэксту і што-нішто паправіць, удакладніць — галоўным чынам у стылі апавядальніка. Апроч таго, некаторыя мясціны пашырыць і патлумачыць. Пытанні Алеся Адамовіча засталіся некранутыя, бо гэтыя пытанні, на мой пагляд, нясуць у сабе няменшы сэнс, чым адказы на іх. Яны — частка духоўнага свету Алеся Адамовіча, мастака, няўрымслівага дзейніка дэмакратычнай культуры ХХ ст.
Тэкст зняты з магнітафона і падрыхтаваны да друку Верай Сямёнаўнай Адамовіч, і я ўдзячны ёй за яе немалы клопат.
Васіль Быкаў, жнівень 2001, Франкфурт-М.
Алесь Адамовіч: Раскажы, калі ласка, пра сваё дзяцінства, сям’ю.
Васіль Быкаў: Думаеш, гэта вельмі прыемна — успамінаць мінулае? Прыемна ўспамінаць добрае. Я ўжо згадваў некалі: Твардоўскі казаў, што ён не любіць успамінаць сваё юнацтва…
Комментарии к книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1», Василь Быков
Всего 0 комментариев