Сем гадоў у ЦК (fb2) - Сем гадоў у ЦК 1221K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Васильевич Гниломедов
Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ
СЕМ ГАДОЎ У ЦК
Раман-дзённік
1969
11 лютага. Выклікалі ў ЦК. Гутарыў са мной, больш як гадзіну, загадчык аддзела культуры. На шыльдзе яго кабінета прозвішча: Марцэлеў. Пытаўся пра інстытут: «Як там Барысенка?» Што магу сказаць пра Барысенку я, малодшы навуковы супрацоўнік, «мэнээс», як кажуць у акадэміі?
— Калектыў яго паважае.
— Што цікавае чыталі ў апошні час?
— Чытаю «Ранішнія росы» Янкі Скрыгана. Гэта пра пісьменнікаў. Цікава.
Багатая мова.
Гаворым з маім суразмоўцам па-беларуску.
— Гэта добра, што вы прайшлі вывучку ў акадэмічным інстытуце. Інстытут нешта дае…
— Не скарджуся.
— Якое ваша сямейнае становішча?
Гэтага пытання я не люблю, але даводзіцца адказваць.
— Халасцяк, адзін, бацькі жывуць у Брэсце.
— А ў вайну?
— Жылі ў вёсцы, працавалі на гаспадарцы.
— А дзе ўступалі ў партыю?
— Калі служыў у войску.
— Ну, там прымаюць усіх, — пасміхнуўся мой субяседнік і зашамацеў паперамі, што ляжалі перад ім на стале.
Што праўда, дык праўда. Мяне прымалі — угаварыў зампаліт старшы лейтэнант Балтабаеў, каб не хадзіў у самаволку. Сорамна камуністу бегаць у самаволку. Але партыйную пазіцыю я падзяляю.
Комментарии к книге «Сем гадоў у ЦК», Владимир Васильевич Гниломедов
Всего 0 комментариев