Читать книгу «Заўтра была адліга-1», Віктар Шніп

«Заўтра была адліга-1»

766

Описание

отсутствует



1 страница из 37
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Заўтра была адліга-1 (fb2) файл не оценен - Заўтра была адліга-1 129K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Віктар Шніп



Віктар ШНІП


ЗАЎТРА БЫЛА АДЛІГА


Студзень. 2013


***

1.01.2013. Упершыню за апошнія чатыры гады мама і тата Новы год сустрэлі разам — на Ракаўскіх могілках...

***

7.01.2013. Прыснілася. З мамай вярнуўся з поля, дзе выбіралі бульбу. Папілі вады і залезлі на печ грэцца сярод падушак. Печ цёплая. Мама кажа: «Кінулі бацьку. Не глядзелі. Не бераглі, і ён памёр...» Я не апраўдваюся, але кажу: «Усе памром. Ніхто вечна жыць не будзе...» Мама хоча нешта сказаць, але не можа, бо з рота цячэ вада...

***

10.01.2013. Прыходзіў сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч. Прынёс рукапіс кнігі пра Янку Маўра для выдавецтва, а для мяне кнігу з серыі «ЖЗЛБ» «Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях» з дэдыкацыяй: «Стараўся, назбіраў я — успамінаў кіпу! За іх выданне — дзякуй Шніпу!»

***

11.01.2013. Чытаю рукапіс славацкага паэта Яна Замбара ў перакладзе Вікторыі Ляшук. Цікавая еўрапейская паэзія. Цяпер і ў нас так пішуць і нават лепей. Запомніліся радкі:

О, лагод агрэсарка, вітаю.

Тваё цела — набітая зброя,

кожны твой рух — бліскавіца стрэлу.

Асеў,

скошаны двухстволкай тваіх ног.

***

13.01.2013. Люда пастрыгла мяне. Накідка, якой яна прыкрывала мяне ад стрыжаных валасоў, яшчэ пахне бацькам, якога я стрыг напачатку лістапада.

***

Комментарии к книге «Заўтра была адліга-1», Віктар Шніп

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства