Читать книгу «Віленскія камунары», Максим Иванович Горецкий

«Віленскія камунары»

919

Описание

отсутствует



1 страница из 205
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Віленскія камунары (fb2) файл на 1 - Віленскія камунары [calibre 3.42.0] 739K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Максим Иванович Горецкий



ЧАСТКА ПЕРШАЯ


І. СЯМЕЙНЫЯ ЛЕГЕНДЫ


Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына...


Янка Купала


Продкі мае з бацькавага боку былі сяляне-крапакі польскіх паноў Хвастуноўскіх і жылі ў вёсцы Жабракоўцы, Брудзяніскай воласці, Свянцянскага павета, Віленскай губерні.

Прадзеда майго пан Хвастуноўскі часта сек за грубіянства. Прадзед быў чалавек упарты, грубіяніць не кідаў. Нарэшце, на злосць пану, задавіўся ў лесе, на горкай асіне, калі быў яшчэ малады гадамі.

Прабабка мая, таксама ў маладых гадах, аслепла, ці то ад слёз, ці то ад трахомы. І жабравала. Вадзіў яе на матузку маленькі сын, адзінае дзіця — гэта мой дзядуля Антось Мышка.

Аднойчы трапілі яны ў дарозе пад вельмі страшную навальніцу. І схаваліся пад хваінку. А ў тую хваінку пярун і ўдарыў. Прабабку спаліў, а дзядулю толькі аглушыў.

Вырас дзядуля ў дзядзькавай сям’і. Калі прыгон скончыўся і сялянам давалі зямлю, ён таксама атрымаў надзел. Дзядзька ажаніў яго — і аддзяліў, не вельмі пакрыўдзіўшы.

Тут бы дзядулю толькі і жыць! Але праз год — памёрла жонка, першы раз радзёмшы, і дзіця прыйшло на свет нежывое... Тады дзядуля, таксама некаму на злосць, пачаў троху выпіваць.

Прапіў жончыны спадніцы, прапіў ступу, прапіў жорны, прапіў каня і калёсы. Засталася толькі хата. Падаткі і нядоімкі выперлі яго самога з хаты — у мястэчка Брудзянішкі батраком.

* * *

Спярша служыў ён там у мешчаніна, кульгавага папа Пстрычкі, што меў многа зямлі і вялікі сад.

Комментарии к книге «Віленскія камунары», Максим Иванович Горецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства