Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка (fb2) - Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка 5909K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Илья Копыл
НЯБЫШЫНА
Акупацыя вачыма падлетка
Kнiгa I. Копыла упершыню была выдадзена за яго кошт у 2009 г. накладам 100 асобнiкаў. Потым яе асобнымі выпускамі перадрукавала газета «Народная воля».
Kнiгa выклікала вялікую цікавасць у чытачоў, а таксама моцную незадаволенасць сярод той часткі нашага грамадства, якая працягвае стаяць на платформе савецкай ідэалогіі.
Новы варыянт кнігі значна павялічаны за кошт 3-й часткі («Рэзананс»), якая адсутнічала ў папярэднім выданні. У ёй аўтар падрабязна разгледзеў зласлівыя выбрыкі сваіх апанентаў і даў вычарпальныя адказы на іх паклёпніцкія выдумкі.
«Замест птушыных песень…»
Словы беларускага мастака Васіля Шаранговіча: «Самая страшная трагедыя, якую толькі можна ўявіць сабе, — гэта трагедыя дзяцей вайны. Чалавек толькі зірнуў шырока расплюшчанымі вачыма на свет — і замест ласкавай матчынай усмешкі ўбачыў чорныя вачніцы смерці, замест птушыных песень пачуў аўтаматныя чэргі», — у якасці эпіграфа вельмі і вельмі пасуюць да кніжкі Іллі Копыла «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Памерам кніжка — невялікая, але аўра кожнай яе старонкі сваёй шчырасцю, сумленнасцю і безагляднай праўдай пагружае цябе ў такі стан, што ты адчуваеш недахоп паветра ў грудзях.
Падзеі, якія абрынуліся на жыццё шасцігадовага хлопчыка, яго сям’і і роднай вёскі Нябышына, ахопліваюць перыяд з 1 верасня 1939 г. (менавіта тады для беларусаў пачалася вайна) па З верасня 1945 года (дата, калі капітулявала Японія і калі сям’я Копылаў атрымала «пахавальную», у якой паведамлялася, што 19 жніўня 1945 г. у Манчжурыі, пад Мукдэнам, загінуў Піліп Копыл — галава шматпакутнай сям’і.
Комментарии к книге «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка», Илья Копыл
Всего 0 комментариев