Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія (fb2) - Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія [Старонкі новай кнігі] 715K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Шапран
Сяргей ШАПРАН
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ. НЕЗАВЕРШАНАЯ АЎТАБІЯГРАФІЯ
Старонкі новай кнігі
...Няма ніводнага паэта, якога б нехта не выдумаў.
А калі ніхто паэта не выдумляе, тады ён выдумляе сябе сам.
У. Някляеў, «Знакі прыпынку»
Не ўсё дарэмна, што дарэмна...
Не ўсё брыдота, што ў брыдзе...
Па ветры, сушы, па вадзе,
Магчыма, нехта патаемна
Мяне да нечага вядзе...
У. Някляеў, «Не ўсё дарэмна, што дарэмна...»
АД АЎТАРА
Пад самы фінал мінулага стагоддзя, у 1999-м, Уладзімір Някляеў, на той час старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, раптоўна з’ехаў за мяжу. Нечакана для ўсіх, у тым ліку для мяне, бо, здавалася, на такі ўчынак не павінен быў наважыцца чалавек, што знаходзіўся пры ўладзе і паблізу ўлады, якая ўсяляк дэманстравала сваю да яго прыязнасць, — у такіх выпадках сувязі звычайна ўмацоўваюць, а не рвуць. Ужо тады мяне зацікавіў псіхалагічны складнік гэтага вызначальнага эпізоду біяграфіі Някляева, а праз гэта і ён сам — як асоба.
Праз цікаўнасць да асобы ўзнікла цікаўнасць да паэта. І калі праз пяць гадоў вымушанай эміграцыі Някляеў выдаў кнігу “Так” — паэмы з якой, на мой погляд, не назавеш іначай, як толькі геніяльнымі, — ён адразу стаў для мяне ў адзін шэраг найлепшых беларускіх паэтаў, якія былі раней і якія ёсць сёння.
Комментарии к книге «Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія», Сергей Шапран
Всего 0 комментариев