Як пошуг маланкі (fb2) - Як пошуг маланкі (Нашы славутыя землякі) 5763K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович Чернявский
Міхась Чарняўскі
ЯК ПОШУГ МАЛАНКІ
Расціслаў Лапіцкі
Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Як пошуг маланкі: Расціслаў Лапіцкі, — Мінск: Тэхналогія, 2006. — 71 с., [9] арк. іл.;партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
ISBN 985-458-139-Х
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
ПРАДМОВА
Раніцай 28 кастрычніка 1950 года ў дзвярах адной з камер Маладзечанскай турмы, дзе сядзелі дзяўчаты-падземніцы з Смаргоні, адчынілася акенца-"кармушка" i наглядчык ціха сказаў: "Сёння ўначы расстралялі вашага Лапіцкага".
Позняй восенню таго ж года жыхароў мястэчка Кабыльнік, што на Мядзельшчыне, сабралі ў мясцовай школе i нейкі наезны начальнік у фрэнчы аб'явіў, што Расціслаў Лапіцкі за антысавецкую дзейнасць i падрыхтоўку тэрарыстычных актаў паводле прысуду ваеннага трыбунала расстраляны.
Па нейкім часе, прыгадваю, настаўніца Мядзельскай школы прынесла на ўрок батанікі ілюстрацыйныя табліцы. Як зачараваны, глядзеў я на дзівосныя малюнкі пладоў, лістоў, раслін. А на перапынку адзін з больш дасведчаных аднакласнікаў шапнуў мне: «Гэта маляваў вучань нашай школы Слаўка Лапіцкі. Яго расстрелялі, бо ён быў за Беларусь".
Комментарии к книге «Як пошуг маланкі», Михаил Михайлович Чернявский
Всего 0 комментариев