Читать книгу «Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка», Нил Семёнович Гилевич

«Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка»

833

Описание

отсутствует



1 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка (fb2) файл не оценен - Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка 63K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нил Семёнович Гилевич


Ніл Гілевіч

Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка

4-га студзеня. Хадзіў на сход у Дом ветэранаў, атрымаў прэмію імя А. Майсені (па “Народнай волі”). Быў у зале і выпушчаны з турмы А. Клімаў, якога зала вітала як нацыянальнага героя, хоць я так і не ведаю: за што? Што зрабіў для беларускай ідэі? Нешта тут ад міфалогіі.


5-га студзеня. Крукам, дзень і ноч, сядзеў над артыкулам пра драматургію Янкі Купалы, пачаты яшчэ ў снежні. Здаецца нешта атрымалася, удалося зрабіць некаторыя важныя акцэнты, асабліва пры разглядзе “Гнязда”.


7-га студзеня. Цэлы дзень перастукваў на машынцы артыкул (учора таксама). І такі дабіў, хоць позна вечарам. Гэта ўжо, можа, дзесяты мой артыкул пра Купалу, — калі лічыць і невялікія газетныя (публіцыстычныя).


11-га студзеня. Заходзіў Конан. Паабедалі, пагутарылі. Паказаў яму папку з рукапісамі (чарнавікамі) “Лысай гары” — ён першы, хто пабачыў гэтыя паперы. Наконт аўтарства ў яго сумненняў не было і раней — неаднойчы мне намякаў пра гэта.


20-га студзеня. Хадзіў глядзець Арсенеў фільм пра Тарашкевіча ў кінатэатр “Змена” — спецыяльны паказ у сувязі з юбілеем. Быў і Арсень. Фільм выдатны. Давялося ўзяць слова і сказаць усё тое ж: што рабілі і зрабілі “ворагі беларушчыны” з намі. І што працягваюць рабіць!.. Якая малайчына Н.М. Макрыцкая, што арганізавала ў сваім кінатэатры такі кіналекторый!..


21-га студзеня. Дачытаў (дагартаў, дакладней) адну здаравенную таміну Я. Будзінаса “Дураки” (Вярцінскі ўсурычыў). Як я не памыляўся ў яе аўтары — гэтым чужым для беларускай культуры чалавеку! Якая хватка! Які цынізм! Вось дзеля чаго ім патрэбна “дэмакратыя”.


Комментарии к книге «Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка», Нил Семёнович Гилевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства