Правадыр крылатых вершнікаў (fb2) - Правадыр крылатых вершнікаў (Нашы славутыя землякі) 3903K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович Чернявский
Міхась Чарняўскі
ПРАВАДЫР КРЫЛАТЫХ ВЕРШНІКАЎ
Ян Кароль Хадкевіч
Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Правадыр крылатых вершнікаў. Ян Кароль Хадкевіч, — Мінск: Тэхналогія, 1998. — 61 с., [9] арк. іл.; партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
ISBN 985-6234-17-4
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ Серыя акадэмічная
Навукова-папулярнае выданне
Рэдактар Алесь Зьмітровіч
Карэктар Яніна Марціновіч
Набор Алена Лобач
Макетаванне Наталя Санько
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
УСТУПНАЕ СЛОВА
Гадоў з дваццаць таму, знаходзячыся ў археалагічнай экспедыцыі, на самым ускрайку Гарадзеншчыны я сустрэў летувіскага пастуха, што выгульваў статак на памежнай лугавіне. Даведаўшыся, што цікаўлюся старажытнымі часамі, дзядзька з суседняга краю, звычайны калгаснік, выклаў мне сціслы курс даўняй гісторыі свайго народа, успомніўшы нават міфічнае паданне пра нібыта рымскае яго паходжанне. Як жа мне стала гаркотна, бо нашы вяскоўцы, ды што вяскоўцы — бальшыня так званай інтэлігенцыі знаходзіліся тады ў глыбокім гістарычным бяспамяцтве. За часы майго школьніцтва i студэнцтва гісторыю Беларусі як прадмет не выкладалі ўвогуле. A калі што i ўспаміналі, дык гэта як нашыя продкі, "прыгнечаныя літоўскімі феадаламі ды польскімі панамі", ледзь не з часоў палявання на маманта толькі i марылі, каб "уз'яднацца з вялікім усходнім братам".
Комментарии к книге «Правадыр крылатых вершнікаў», Михаил Михайлович Чернявский
Всего 0 комментариев