Читать книгу «Не жаль пражытага», Сократ Янович - Страница 2

«Не жаль пражытага»

970

Описание

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе прэтэнзіі. Не мае яе і да свайго жыцця. Не мае прэтэнзіі да нікога. Кожнаму з нас прыпала жыць у пэўную эпоху, перажываць пэўныя падзеі і змены, найважнейшым, аднак, заўсёды было застацца сабой. Чытаючы споведзь Сакрата, бо менавіта так можна акрэсліць гэты твор, часам задумваешся, як бы паступіў на яго месцы ў той час пры тых абставінах. Але табе не давялося быць на яго месцы ні тады, ні зараз. Кожны мае сваё месца, і важна, каб азіраючыся назад можна было з упэўненасцю сказаць “Не жаль пражытага”. А сказаць так можа толькі шчаслівы чалавек, які мае пачуццё споўненай місіі. (Н. Г.)



2 страница из 173
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Аднак гэта не так, што Сакрату Яновічу быццам бы жыць ужо абрыдла. Бо, калі што яму надакучыла, дык толькі – усёжыццёвыя тлумачэнні і апраўданні з прычыны свядома абранага ім лёсу: быць сабою, быць беларусам! Здавалася б, такі выбар – асабістая справа а не чыя іншая. Але не. Гэтая кніжка прадстаўляе сабою няспыннае змаганне аўтара за годнае жыццё і беларушчыну. А змагацца на працягу мінулага звыш паўвечча было яму з кім. Не толькі сярод палякаў, як перадусім сваіх, беларусаў. Добра тое ілюструюць змешчаныя ў кніжцы – як дадатак да яе – факсіміліі лістоў, дакументаў і фатаграфій. На шчасце, толькі некаторыя, бо большасць пацвярджае вялікі аўтарытэт і пашану ў адносінах да Яновіча з боку інтэлектуальных колаў Польшчы і свету.

„Не жаль пражытага” не ёсць поўным запісам усіх важнейшых падзей у жыцці Яновіча – пісьменніка, журналіста, грамадскага дзеяча і палітыка. Асабліва не хапае тут успамінаў з бурлівых 90-х гадоў. Таму, бо яшчэ – як піша сам аўтар – жывуць героі недалёкага часу, не выветрыліся непрыемныя пахі, гнільна тлеюць непаразуменні...

Больш дакладна, амаль дзень за днём, Сакрат Яновіч характарызуе сваё жыццё ў дзённіках. Дагэтуль выйшлі друкам яго запісы з 1983-1995 гадоў, а да 2002 г. у Тэрмапілах № 4-5. Свае нататкі (для памяці) робіць ён надалей. Таму трэба спадзявацца, што калісь будуць яны апублікаваныя, хаця б і таму, каб дапоўніць гэтую аўтабіяграфію. Але i само ўжо „Не жаль пражытага” дастаткова пацвярджае вялікі поспех, дасягнуты Сакратам Яновічам ва ўсім ягоным жыцці. Жыцці, пазначаным горкім беларускім лёсам.


1936–1950


Мне, папраўдзе, усё роўна ад таго, што я нарадзіўся. Шкада маткі, запакутавала яна са мною, калі я быў маленькі. Хварэў, паміраў, да трох гадкоў не хадзіў.

Найпершы мой вобраз свету – гэта савецкі танк з рассмяяным танкістам, якому кідалі кветкі бабы і маці, і Вольга Чабаніха з агарода ля вуліцы. Стаяла сонечная пагода, даспявалі местачковыя садкі; чырванашчокія яблыкі, цяжкія грушы, смуглявае сліўе. Іконная радасць – ад неба, ад людзей. Не відаць у тым імгненні мужчын, яны яшчэ на вайне. На нямецка-польскай.

Комментарии к книге «Не жаль пражытага», Сократ Янович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства