• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Лістоўе Listowie»

1722

Описание

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць.

1 страница из 14
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Лістоўе Listowie (fb2) файл не оценен - Лістоўе Listowie 177K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сократ Янович


Sokrat Janowicz / Сакрат Яновіч

LISTOWIE / ЛІСТОЎЕ


Падрыхтаванае на падставе: Sokrat Janowicz, Listowie/Лістоўе, — Białystok: Biblioteczka Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego „Białowieża", 1995. — 130 s.

ISBN 83-85918-04-3


Рэдактар: Jan Czykwin

Copyright © 2013 by Kamunikat.org


Вяртанне ў Крынкі / Powroty do Krynek


Вяртанне ў Крынкі

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку...

Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці i ў вішнях радасці рэха загуляла ca мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю.

Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. І, магчыма, супроць волі яе пайшоў я тады прэч з бязбожнай верай у Купалу.

Крынкі ціхалістыя! Вяртаюся пяццю дарогамі пыльнымі з пустыняў жыцця ў крыніцах вашых абмыцца. Знявечаны сударгамі смутку, не паказваюся...

Свечкі гаснуць без памяці.


Powroty do Krynek

Zapaliłem świeczki w pokoju ciszy wielkanocnej. Widzę ojca...

Krynki — chłodnostope! Schodzę w dolinę swojego poczęcia: gotyk dzieciństwa na nieboskłonie.

Na waszych wygonach beztroski i we wiśniach radości echo się bawiło ze mną w chowanego. Wstydzę się zarumieniony dojrzałością.

Krynki wieczorno-dzwonne! Kiro-panne! Swym bizantyjskim pięknem odgradzałyście mnie od codzienności. Lecz potrafiłem, mimo waszej woli, odejść z bezbożną wiarą w Kupałę.

Krynki cichego listowia. Powracam pięcioma pylnymi drogami z pustyni życia w waszych źródłach się obmyć. Zniweczony bizunami smutku, ledwiem jest.

Bez pamięci świeczki muszą zgasnąć.

przel. Jan Czopik


Беларускаму слову / Modlitwa


Беларускаму слову

Беларускае слова, ты мая айчына! Мой сон ля акна цвета-ліпнёвага ў раніцу пчаліную. І пошум пушчы стрункахвойнай, i весялосць густазялёная. Ты, як дзяцінства, ідзеш за мною.

Слова матчынае, ты мая сляза! Мая трывога ў вечары кахання чыста-квяцістага, у садзе юнацтва. І чарнабрывы позірк дзяўчыны сарамлівай i бяссонне зорнае. Ты, як лес, паўстаеш у даляглядзе нязбытым.

Слова роднае, суме мудры! Радасць неўгамонная, што часам лунае вясёлкаю на небе краіны майго прызначэння. І няспешна павучаеш мяне жыць сваім розумам ды гасцінцам ісці шырокім праз годы ўсяго раз адзін дадзеныя. Ты, як той сябар шчыры, не пакінеш i ў няшчасці.

Я табе толькі, слова ты маё беларускае, веру ды кланяюся.

Бог ты мой!

Ты мая рэлігія!


Modlitwa

Słowo białoruskie, ojczyzno moja! Mój śnie przy oknie u pachnących lip w pszczeli poranek. Puszczański szumie sosnowych okolic, radości gęsta, radości zielona. Niczym dzieciństwo — zawsze jesteś ze mną.

Słowo matczyne, słowo — łzo! Trwogo wieczorów kochania, kwitnących czysto śród sadu junactwa. Szybkie spojrzenie wstydliwej czarnobrewy i bezsenności gwiaździsta. Losie wschodzący na nigdy nie przekroczonym widnokręgu.

Słowo rodzinne, mądry smutku! Szczęście nie uciszone, jaśniejące dorocznie wigilijną barwą na niebie przeznaczenia. Uczysz mnie nieśpiesznie żyć własnym życiem i wędrować szerokim gościńcem przez rozdane lata. Ty, jak szczery przyjaciel, nie porzucisz w biedzie.

Tobie tylko, słowo białoruskie, kłaniam się i wierzę.

Boże mój!

Religio moja!

Przeł. Jan Czopik


Роднае / Ojczystość


Роднае

Я іду сваім полем.

Дзяцінства маё маячыць на небакраі; клёны ля дарогі надта ж выраслі.

Уваходжу ў дом. На сценах яго іканастас успамінаў маіх, з матчынай усмешкай далёкай. Пшанічнае сонца.

За акном сад маладосці адцвіў, расчырванеўшыся спеласцю. На лугах кахання косяць атаву ў кашулях прапацелых. У малатарных прыгуменнях плён пыліць умалотам. І дзесьці рохканне пудовае, i рыканне белапеннае...

Добры конь жаданняў не скапыціўся.

У зелені задаволенасці i пад блакітам радасці буйнее шчасце неветрагоннае.

І гэтак думаю сабе, што Айчынай з'яўляецца не толькі вялікі супольны абавязак — i мае яе не адзін той, хто хоць раз заплакаў...


Ojczystość

Idę swoim polem.

Dzieciństwo moje snuje się na widnokręgu, klony u drogi wyrosły nad podziw.

Wchodzę do domu. Na ścianach ikonostas: zapamiętał moich najbliższych i daleki uśmiech matczyny.

Pszeniczne słońce.

Za oknem sad młodości; przekwitły, rozczerwienia się dojrzałością. Na łąkach kochania drugi pokos koszą; w przepoconych koszulach. Na gumnie kurzawi się młocka. I skądś dolatuje chrząkanie pudowe i porykiwanie białopienne...

Dobry koń się nie potknie.

W zieleni zadowolenia i pod błękitem radości szczęście nielekkomyślne. I wiem, że Ojczyzna, to nie tylko wielki zbiorowy obowiązek — i że ma ją nie tylko ten jeden, kto chociaż raz zapłakał...

Przeł. Jan Czopik


Веру / Wierzę


Веру

Веру ў каханне крынічна-чыстае, ды розум нябесна-бяздонны, i ў годнасць таполеблакітную. І ў смутак, поле асенняе, веру, i ў радасць, квітненне ўрачыстае, даступныя слязам роспачы альбо захаплення. Веру ў спакой, зорку нявечную, i ў зямлю, глыбіні невядомыя, што даюць несканчонасць паўтарэнняў альбо бессмяротнасць. І ў гнеў, вяртанне заўзятае, i ў маўчанне, жанчыну зганьбаваную, што дакранаюцца сумлення жывога альбо ўяўлення...

Веру ў жыццё, смерць яго i ўваскрашэнне. I ў вечнае, бо бязмежнае. І ў чалавека. І ў свет веру!


Wierzę

Wierzę w miłość źrodlano czystą i w rozum jak niebo bezdenny, i w godność topolobłękitną — na obraz i podobieństwo Chrystusa wyśnionego przez niewolników zazdroszczących tym, którzy umieli umierać. I — w smutek, pole jesienne, i w radość, kwiat uroczysty, dostępny łzom rozpaczy albo zachwytu. I — w spokój, gwiazdę spadającą, i w ziemię, nieznane głębie, dające nieskończoność przemijania albo nieśmiertelność. I — w gniew, uparte powroty, i w milczenie, kobietę zhańbioną, targające żywym sumieniem albo wyobraźnią.

Wierzę w życie, jego śmierć i zmartwychwstanie.

I w wieczność, bo bezbrzeżna.

I w świat —

Wierzę!

przeł. Jan Czopik


* * * / * * *


* * *

Ідуць тыя, янычары імперыі АБЫ-ЖЫЦЬ з шаблямі крывымі, як сумленне, з мушкетамі, у якіх кулі бяздумнасці. Ім усё роўна, чыю зямлю таптаць. Ідуць: лева, лева, лева!

Гавораць. Языкі ў ix кавалкамі мяса. Мова ix не ад сэрца гарачага, але ад звону золата яна. Кожнае слова яе — дукат: купляюць, купляюць, купляюць!

На ўсходнім рынку ўсё можна купіць i прадаць. „Ма-ая-я-аа мо-о-ва-а-а-а не-э-э з пыы-ышны-ых са-а-ло-о-она-а-аў-ау-у!!!..." Слова яе — паўдуката, па чвэрць дуката i менш! Па два, чатыры i больш слоў маіх за адно, янычарскае. За бесцань!

Калі будуць прадаваць, хачу быць слязамі горычы ix. І плакаць! Калі мову маю паставяць пад сценку абыякавасці, хачу быць яе крыкам! І памерці, маючы гадоў трыццаць тры. Калі ж пачнуць хаваць яе ў магілу, хачу бьіць канём князя Яцвягіі.

Каб не расстацца з ёю, беларускаю!

Ідуць тыя...


* * *

Idą owi, janczarzy imperium ABY-ZYC, z szablami krzywymi jak sumienie, z muszkietami nabitymi kulami bezmyślności. Wszystko im jedno, czyją ziemię depcą; idą: lewa, lewa, lewa!

Mówią. Ich języki to kawałki mięsa, ich głos to nie ton gorącego serca, lecz dźwięk złota; każde ich słowo — dukat: kupują, kupują, kupują!

Комментарии к книге «Лістоўе Listowie», Сократ Янович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства