Рома едзе. Кніга 2 (fb2) - Рома едзе. Кніга 2 533K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Роман Свечников
Рома Свечнікаў
Рома едзе. Кніга 2
Рэдактар – Danila Berencef
Дызайн – Кася Сырамалот
Вёрстка – Іван Свешнікаў
Карэктура – Алена Талапіла
© Рома Свечнікаў
© 34mag.net
Глава 1. Рома ў Лос-Анджэлесе
Вены
5:40 раніцы. Я праспаў аўтобус. Хутка, аўтаматычна нацягваю адзіныя свае шорты і, нават не ўмываючыся, вывальваюся ў горад. Бягом – уверх па вуліцы, уздоўж фантанчыкаў, якія ўвільгатняюць газон, – на Ўілшар, у надзеі ўскочыць у аўтобус да адпраўлення. Здалёк бачу, што на прыпынку ўжо тусуецца Габрыель – повар-мексіканец, з якім мы штораніцы разам чакаем наш 720-ты. Ён падымае вялікі палец угору, я выдыхаю і пераходжу на крок. Паспеў.
Я ў Лос-Анджэлесе, працую грузчыкам у рускай мувінг-кампаніі. Мы пакуем мэблю, перавозім яе са старога дома ў новы і расстаўляем па кутах. За пару месяцаў я так прапампаваўся ў гэтай справе, што з заплюшчанымі вачыма магу разабраць на дэталі і запакаваць практычна любы прадмет амерыканскага інтэр’ера.
Сёння я працую з Артам, пузатым мексіканцам, і Лі, двухметровым чорным мужыком. Як толькі мы сядаем у працоўны грузавік, хлопцы перш-наперш распальваюць дабротны касяк марыхуаны. Мы выкочваемся на хайўэй і наступную гадзіну цягнемся ў трафіку да дома кліента.
Комментарии к книге «Рома едзе. Кніга 2», Роман Свечников
Всего 0 комментариев