Читать книгу «Сыны зямлі беларускай», Мікола Багадзяж

«Сыны зямлі беларускай»

1384

Описание

Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды… Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»… Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай распавядаецца ў гэтай кнізе. Адрасуецца вучням сярэдніх i старэйшых класаў i ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.



1 страница из 91
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Сыны зямлі беларускай (fb2) файл не оценен - Сыны зямлі беларускай 416K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Мікола Багадзяж


Мікола Багадзяж

Сыны зямлі беларускай

Прысвячаецца маёй маці Анне Кірылаўне

Ад аўтара

Напэўна, для даследчыка гісторыі няма нічога больш радаснага, чым тыя маленькія адкрыцці, што робяцца ім час ад часу пад маўклівымі зводамі архіваў i бібліятэк, сярод густога папяровага пылу i пажоўклых лістоў старажытных рукапісаў.

I сапраўды, з чым можна параўнаць той урачысты момант, калі ў небыцця ўдаецца адваяваць яшчэ адно імя, яшчэ адзін факт, той момант, калі наладжваецца нябачны кантакт паміж мінулым i цяперашнім, паміж табою i тваім продкам, які жыў некалькі стагоддзяў назад! Тады незразумелае раптам становіцца простым i ясным, ты ведаеш, чаму канкрэтная гістарычная асоба ў той ці іншай сітуацыі пачынала паводзіць сябе менавіта так, а не інакш, што яна магла думаць, на што разлічваць…

Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, напоўнена такімі маленькімі адкрыццямі. I датычаць яны славутых сыноў Беларусі, пра якіх, здаецца, ужо ўсё вядома. I тым не менш шэраг новых, цікавейшых фактаў дапаўняе, дамалёўвае знаёмыя многім рысы герояў беларускай гісторыі.

Спадзяюся, што i вам, мае чытачы, такое блізкае знаёмства з нашымі славутымі прашчурамі дасць вялікае задавальненне. Што яны праз факты сваіх біяграфій навучаць вас высакароднасці, пачуццю ўласнага. гонару, любві да Радзімы. Што дапамогуць знайсці выйсце з самых цяжкіх сітуацый сучаснасці, разабрацца ў пакутлівых думках, зразумець, што ў гэтым жыцці для чалавека самае важнае, дзеля чаго мы пушчаны ў свет.

Поспеху вам!

Князь-волат

985(?)-1056

Комментарии к книге «Сыны зямлі беларускай», Мікола Багадзяж

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства