Читать книгу «Рыпучая хацінка», Екатерина Александровна Медведева


«Рыпучая хацінка»

0

Описание

отсутствует

1 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА

РЫПУЧАЯ ХАЦИНКА

Ненавіджу восень. Гідкі, слотны час. Толькі высунеш нос з хаты, як цябе ўмомант прадзьме, прамочыць, адхвошча ледзяным ветрам. Змерзлыя дрэвы, волкі мох, глейкі бруд сцяжынак. І нізкае неба правісла, як стары праціснуты матрац. Увесь час сыплецца з гэтага матрацнага неба воглая дажджлівая пацяруха. Яшчэ колькі такіх дзён — і я не вытрымаю. Завяду гадзіннік і сыду адсюль. Праўда, Клякса засмуціцца, бо не будзе каму лавіць для яго рыбу. Але потым звыкнецца з адзінотай і згаслым агменем, здзічэе і ператворыцца ў ляснога драпежнага ката.

Нібы пачуўшы мае невясёлыя думкі, Клякса заварушыўся за пазухай.

— Сядзі-сядзі, хутка ўжо прыйдзем, — эх, усё ж шкада будзе пакінуць яго аднаго ў халодным перадзімовым лесе.

Вецер зусім звар’яцеў. Мне ў твар паляцела брудна-бурае лісце. Скамечаныя хмары гультаявата паўзлі па сваіх справах, я поўз па сваіх, змоклы да ніткі і злы, як сабака. Нават як два — галодныя, злыя дварнякі. Зрэшты, у адрозненне ад дварнякоў, у мяне было сякое-такое жытло. Запалю ў печцы, абсушуся, гарачага пап’ю. Вядома, калі прадзіманая ўсімі вятрамі хацінка дазволіць мне развесці агонь.

Дзверы хацінкi адчынілiся з брыдкiм скрыгатаннем. Клякса адразу ж выправіўся абыходзіць тэрыторыю. Чыркаючы запалкамі, я паглядзеў на гадзіннік. Не, стрэлкі ўсё там жа, — без чатырнаццаці восем. І пакуль не падкручу ключом спружыну, час будзе нязменны.

Клякса патрабавальна мяўкнуў. Малака б яму цяпер ці кавалак пячонкі…

— Ну што ты глядзіш, — я развёў рукамі. — Лаві мышэй, сябар. Лаві мышэй.

Кот паглядзеў на мяне, як быццам хацеў нешта сказаць. Але не сказаў, вядома. Ужо якім дзіўным быў тутэйшы свет, але жывёлы тут не размаўлялі.

Я пагрэў рукі перад агнём, прыладзіў каля печкі мокрую адзежу. За сцяной чуўся мерны стук. Гэта суседзі забівалі цвік за цвіком. Пэўна, развешвалі сямейныя фотаздымкі. А можа, гербарый. Рамачкі, травінкі, мудрагелістыя подпісы. Раней, пачуўшы шум, я выбягаў на вуліцу, крычаў, клікаў. Я шукаў людзей, ад якіх сыходзілі ўсе гэтыя гукі. Я не адразу зразумеў, што суседзі, так добра чутныя, насамрэч не існавалі. Менавіта так, не існуючы, яны звонка пляскалі мухабойкай, гралі гамы на піяніна, калолі дровы і выбівалі дыван — увесь час, удзень і ўначы. Я забыўся, што такое цішыня.

Комментарии к книге «Рыпучая хацінка», Екатерина Александровна Медведева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства