Вандроўка з божымі кароўкамі (fb2) - Вандроўка з божымі кароўкамі 584K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Елена Степановна Масло
Алена Масла
Вандроўка з божымі кароўкамі
Сіла хлеба нябеснага
Салодкае жыццё
Знаёмцеся: божыя кароўкі Ірыска і Хлебны Мякіш. Пра сябровак можна сказаць, што жывуць яны салодкім жыццём. Мяркуйце самі. У Ірыскі імя – цукерачнае, хатка – з цукерак: падмурак зладжаны з батончыкаў, сцены – з цаглінак-ірысак, дах крыты шакаладам, а вокны шклёныя ледзянцамі! Мэбля ў хатцы – з карамелек, а падушкі і пуфікі для сядзення – з мяккіх жалацінак.
Хлебны Мякіш мае хатку з бісквітнага цеста, размаляваную рознакаляровымі глазурамі і пакрытую марцыпанамі.
Не думайце, што сяброўкі – лайдачкі і толькі тым занятыя, што пестуюцца сярод гэтай раскошы. Насамрэч незвычайныя імя і хаткі божыя кароўкі маюць з-за сваёй работы: з неба на зямлю яны носяць цукеркі і хлеб.
Вам не верыцца! А ўспомніце, колькі разоў самі спявалі:
Або:
Думаеце, пажартавалі – на тым справа і скончылася? Не, мае даражэнькія, пасля такіх просьбаў Ірыска і Хлебны Мякіш выпраўляюцца ў дарогу – не здарма ж песня складалася!
Праўда, даўней божыя кароўкі – іх сваячкі -- толькі рабілі выгляд, што на неба заспяшаліся.
Комментарии к книге «Вандроўка з божымі кароўкамі», Елена Степановна Масло
Всего 0 комментариев