Читать книгу «Залатая дзіда», Аляксей Якімовіч

«Залатая дзіда»

8328

Описание

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — "Залатая дзіда" пра незвычайныя, фантастычныя прыгоды герояў у Лацінскай Амерыцы і "Выпрабаванне", у якой аўтар расказвае аб старажытнай Беларусі, аб тым, што давялося перажыць героям, каб выратаваць сваіх блізкіх і сустрэцца з бацькамі. Вострасюжэтныя дэтэктыўныя апавяданні "Пажар", "Лімонка" і іншыя раскрываюць асаблівасці светапогляду сучасных падлеткаў. Змест: Аповесці Залатая дзіда Выпрабаванне Апавяданні Бізнес Лімонка Пажар Рэцэпт Мастак : С. А. Волкаў



1 страница из 261
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.


Алесь Якімовіч


Залатая дзіда



Аповесці


Залатая дзіда


Частка першая


ВАМПІР І НАРКАМАФІЯ


Спякота ў джунглях

Лінкан (хоць яму нядаўна і мінула трыццаць тры гады) такога спякотнага лета, як гэтае, не памятаў. Бязлітаснае сонца нерухома вісела над самымі джунглямі. Нават папугаі — гамонкія шчабетуны — схаваліся пад шырокімі лісцямі дрэў.

Лінкан моўчкі "пазіраў на шырокую, выпаленую сонцам паляну, на якой мужчыны ягонага племені мапучэ не раз гулялі ў чуэка. Падобную гульню — хакей з мячом — Лінкан бачыў у белых (тры гады пражыў ён сярод іх у чужым, няўтульным для яго горадзе). Праўда, у хакей з мячом белыя гуляюць клюшкамі і ярка-аранжавым мячом. А ў іх, у мапучэ, замест гэтага драўляны шар і доўгія кіі, закругленыя на адным канцы, якія, як і сама гульня, называюцца чуэка. Трэба мець вялікі спрыт, каб стукнуць чуэкай па маленькім шарыку і забіць яго ў вароты праціўніка. Не раз ён, Лінкан, падкідаў у паветра драўляны шар і штосілы біў па ім. Са свістам ляцеў шар, рассякаючы пругкае паветра.

Ды цяпер не да любімай гульні. Сонца спальвае кукурузу — маіс, на агародах гінуць пад спякотнымі промнямі фасоля, перац, бульба… Крадком выціраюць слёзы жанчыны.

З паселішча выйшаў Анту і накіраваўся да Лінкана. Яны разам раслі і сябравалі з дзяцінства.

— Правадыр, — прамовіў Анту, падышоўшы да яго, Лінкана.

Комментарии к книге «Залатая дзіда», Аляксей Якімовіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства