Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі (fb2) - Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі (Школьнікам — аб гісторыі Беларусі) 182K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович Чернявский
Міхась Чарняўскі
БРОНЗАВЫ ВЕК НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, — Мінск: Народная асвета, 1981. — 64 с., іл. (Школьнікам — аб гісторыі Беларусі).
Рэдактар: В. Ф. Гапановiч
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
УСТУП
Каменны век — пара «дзяцінства» чалавецтва, У тую вельмі далёкую эпоху людзі жылі дзякуючы паляванню, рыбацтву i збіральніцтву. Сваімі паводзінамі i нават побытам першыя людзі нагадвалі чалавекападобных малпаў. Але існавалі i істотныя адрозненні. Паляваннем i рыбацтвам чалавек займаўся з дапамогай каменных i касцяных прыладаў працы. Каб выкапаць які-небудзь клубень або корань, наш першабытны продак карыстаўся палкай ці ручным крамянёвым секачом. Жывёла ж здабывала сабе ежу зубамі i кіпцюрамі.
Людзі каменнага веку авалодалі агнём, навучыліся будаваць жыллё, шыць вопратку, членараздзельна размаўляць, маглі абстрактна мысліць, былі аб'яднаны ў мацярынскія родавыя абшчыны. У каменным веку ўзніклі i пачалі развівацца мастацтва i рэлігія, a ў канцы яго чалавек навучыўся вырабляць гліняны посуд, пачаў гадаваць свойскую жывёлу i вырошчваць культурныя расліны. Пра каменны век аўтарам гэтых радкоў напісана кніжка «З глыбінь тысячагоддзяў».
Комментарии к книге «Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі», Михаил Михайлович Чернявский
Всего 0 комментариев