Джанатан Свiфт
Падарожжы Гулiвера
Пераклад: А.Кудравец
ПАДАРОЖЖА Ў ЛIЛIПУЦIЮ
1
Трохмачтавы брыг "Антылопа" адплываў у Паўднёвы акiян.
На карме брыга стаяў карабельны доктар Гулiвер i глядзеў у падзорную трубу на прыстань. Там засталiся яго жонка i двое дзяцей: сын Джонi i дачка Бэцi.
Не першы раз адплываў Гулiвер у мора. Ён любiў падарожжы. Яшчэ ў школе ён трацiў амаль усе грошы, што прысылаў яму бацька, на марскiя карты i кнiгi аб чужых краiнах. Ён старанна вывучаў геаграфiю i матэматыку, бо гэтыя навукi болей за ўсё патрэбны былi мараку.
Бацька аддаў Гулiвера вучыцца да славутага ў той час лонданскага доктара. Гулiвер правучыўся ў яго некалькi гадоў, але ўвесь час не пакiдаў думаць пра мора.
Доктарская навука прыгадзiлася: скончыўшы вучобу, ён паступiў карабельным доктарам на судна "Ластаўка" i плаваў на iм тры з паловай гады. А пасля, пражыўшы два гады ў Лондане, зрабiў некалькi падарожжаў ва Ўсходнюю i Заходнюю Iндыю.
У час плавання Гулiвер нiколi не сумаваў: чытаў кнiгi, якiя браў з дому, а сышоўшы на бераг, прыглядаўся, як жывуць iншыя народы, вывучаў iх мову i звычаi i падрабязна запiсваў свае дарожныя ўражаннi.
I гэтым разам, выпраўляючыся ў мора, Гулiвер узяў з сабой тоўстую запiсную кнiжку.
На першай старонцы гэтай кнiжкi было напiсана:
"4 траўня 1699 года мы знялiся з якара ў Брыстолi".
2
Шмат тыдняў i месяцаў плыла "Антылопа" па Паўднёвым моры.
Дзьмулi добрыя вятры.
Падарожжа праходзiла ўдала.
Але аднойчы, калi пераходзiлi ва Ўсходнюю Iндыю, карабель трапiў у страшэнную буру. Вецер i хвалi пагналi яго немаведама куды.
Комментарии к книге «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)», Джонатан Свифт
Всего 0 комментариев