Пад страхам смерці (fb2)
- Пад страхам смерці (пер. Алесь (Александр) Асташонок-Жгировский) (Бібліятэка замежнай прозы) 1127K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Жорж Сименон
Жорж Сімэнон
Пад страхам смерці
Сіменон Ж. Пад страхам смерці. Раман, аповесці: 3 фр./ Пер. з фр. А. Асташонак; Уклад, і прадм. Л. Казыры.— Мн.: Маст. літ., 1992.—365 с.— (Б-ка замеж. прозы).
Порт у тумане
I. Кошка ў доме
Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад'язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні.
Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытуліў галаву да сцяны і, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назіраў за двума пасажырамі насупраць — такімі непадобнымі адно да аднаго.
Капітан Жарыс спіць. Парык з'ехаў набок — відаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Гарнітур памяты.
А Жулі, склаўшы рукі на сумачцы са штучнай, пад кракадзілавую, скуры, стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд.
Камісар крымінальнай паліцыі Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё віхурай урываюцца незнаёмыя людзі, цэлымі днямі, тыднямі, месяцамі патрабуюць пільнай увагі, а пасля зноў знікаюць у безаблічным натоўпе.
Пад стук колаў мерна цякуць яго думкі, заўсёды адны і тыя самыя ў пачатку кожнай новай справы. Якая яна будзе гэтым разам: агідная ці трагічная, заінтрыгуе ці не?
Мэгрэ глядзіць на Жарыса, ледзь прыкметна ўсміхаецца. Дзіўны чалавек! На набярэжнай Арфэўр
Комментарии к книге «Пад страхам смерці», Жорж Сименон
Всего 0 комментариев