Читать книгу «Дзеці Аліндаркі», Ольгерд Иванович Бахаревич


«Дзеці Аліндаркі»

844

Описание

отсутствует

1 страница из 188
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Дзеці Аліндаркі (fb2) файл на 1 - Дзеці Аліндаркі [calibre 2.53.0] 953K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольгерд Иванович Бахаревич


Альгерд БАХАРЭВІЧ


ДЗЕЦІ АЛІНДАРКІ


Раман


Маёй жонцы Юлі


“Справа не ў дакладнасьці нашай гісторыі.

А ў тым, хто бярэцца яе расказваць”.


Цэрынг Вангмо Дхомпа, тыбэцкая паэтка


1. МАЮ СЯСТРУ ЗЬЕЛІ ВАЎКІ


Маю сястру зьелі ваўкі.

Лёччыка так усхвалявалі гэтыя словы, якія толькі што невядома чаму прыйшлі яму ў галаву – быццам ён неўпрыкмет пракаўтнуў іх разам з чарнічным лістком, да якога прыклеіўся маленькі жук з сонечным блікам на сьпіне – што Лёччык ажно перастаў жаваць, выпрастаўся, заплюшчыў вочы і зь нейкім урачыстым жахам прамовіў:

“Маю сястру зьелі ваўкі”.

Голас прагучаў так, нібы належаў зусім ня Лёччыку, а камусьці іншаму.

Нібы нехта стаяў у Лёччыка за сьпінай.

Ён адплюшчыў вочы і азірнуўся – у плаўнай жэстыкуляцыі елак не адчувалася, на шчасьце, ніякага сэнсу, і міміка сонца ні на што такое не намякала. Але словы і праўда прагучалі так, нібы пасярод зарасьнікаў чарнічніку раскрыўся нейкі зялёны рот, паварушыў вуснамі і сказаў усё гэта – тое, што гаварыць нельга ні ў якім разе. Прынамсі, у прысутнасьці той самай сястры, якую цяпер не было відаць. Раз-пораз яна вынырвала сярод дрэваў, у самых нечаканых месцах, як з-пад зямлі, і Лёччыку здавалася, што Лёся капае там падземныя хады, а ня ягадамі ласуецца.

Комментарии к книге «Дзеці Аліндаркі», Ольгерд Иванович Бахаревич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!