Читать книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», Сергей Михайлович Песецкий

«Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

8161

Описание

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію. Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.



1 страница из 346
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы (fb2) файл не оценен - Каханак Вялікай Мядзведзіцы [Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy - be] (пер. Фелікс Янушкевіч) 2369K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий


Сяргей Пясецкі

КАХАНАК ВЯЛІКАЙ МЯДЗВЕДЗІЦЫ

Гэты пераклад прысвячаю святой памяці бацькоў: Марылі-Ірэны і Язэпа, якія вучылі нас, сваіх дзяцей: Казіміра, Фэлікса, Язэпа, Валяр'яна і Альгерда шанаваць Айчыну і сваё месца народзінаў — Ракаў.


Пераклад з польскай Фелікса Янушкевіча.

Кіраўнік выдавецкага праекта «Сяргей Пясецкі і Беларусь» Язэп Янушкевіч.


© Янушкевіч Ф., пераклад на беларускую, 2009

© Расолька М., Янушкевіч Ф., вокладка, 2009

© Янушкевіч Ф., Янушкевіч Я., афармленне, 2009

Прадмова

Летам 1936 г. я зрабіў восем тысячаў кіламетраў, кружляючы ўздоўж усходняй сцяны.

Наша граніца з Саветамі хоць і патужэла ў абдратаванні, дрыжыць непакоем. Так, нібы мы знаходзімся ля падножжа вулкана. На ім растуць кветкі і пасвяцца козы. Толькі застылыя ў падножжа шлакавыя лавы прамаўляюць пра тое, што было. I чуем пад зямлёй няўломнае трымценне.

Тыя застылыя лавы мінуўшчыны — гэта крыжы па лясах, стаўляныя загінуўшым у барацьбе з дыверсійнымі бандамі паліцыянтам, гэта людскія праломіны пад стрэхамі сялянскіх хацін, праломіны сярод людзей, якіх выбухі Еўраазіі змялі, ці вымелі. Гэта крывае апавяданне, што дыхае злачынствам усходу, пасля якога ў душах людзей засталіся глыбокія раны.

Комментарии к книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», Сергей Михайлович Песецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства