Напярэймы жаданьням (fb2) - Напярэймы жаданьням 727K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Уладзімер Дудзіцкі
Уладзімер Дудзіцкі
НАПЯРЭЙМЫ ЖАДАНЬНЯМ
Збор твораў
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью-Ёрк - 1994
Укладальнік і рэдактар: Лявон Юрэвіч
Бібліяграфія й камэнтарый: Алена Юрэвіч
Вокладку апрацавала: Ірэна Рагалевіч-Дутко
«Прайшлі, прамінулі гады... Зарубцаваліся раны, але ня сплямілася перажытае. Душа беларуса жывучая, ня ўмее маўчаць ні ў часіны радасьці, ні смутку. Яна сьпявае й вядзе напярэймы жаданьням, а жаданьнямі гэтымі ёсьць шчырасьць і праўда жыцьця, ці гэта на Бацькаўшчыне, ці, як суджана ізноў злым лёсам, — на чужыне»
Уладзімер Дудзіцкі
АД РЭДАКТАРА
«Збор твораў» Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі — «Песьні і думы» і «Напярэймы жаданьням» — загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў.
Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару.
Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам.
Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі.
Комментарии к книге «Напярэймы жаданьням», Уладзімер Дудзіцкі
Всего 0 комментариев