Прыручэнне вясны (fb2)
- Прыручэнне вясны 298K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш
Мацяш Н.
Прыручэнне вясны
Падрыхтаванае на падставе: Мацяш Н. Прыручэнне вясны: Вершы.—Мн., Маст. літ., 1979.— 80 с., іл.
Рэдактар Хв. М. Чэрня
Мастак М. М. Селяшчук
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Сёстрам
Ані і Марыі
І ТОЛЬКІ ШЛЯХ…

Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі!..
Падзьмеш у адну —
і высахнуць слёзы;
У другую падзьмеш —
засмяешся знячэўку;
Возьмеш трэцюю —
пусцішся ў скокі...
Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі!
Паўжыцця давялося схадзіць,
Каб здабыць вас,
І цяжка даць веры яшчэ,
Што ў руках у мяне вы.
Але ў першую дудку
таямнічага слова
падзьму —
Высыхае слязіна;
Паднясу другую да вуснаў —
і ўсміхацца гатова;
А на трэцяй зайграю —
смех паклоніцца нізка слязе
За спатканае шчасце.
Шчэ не журуся я па харастве,
Комментарии к книге «Прыручэнне вясны», Нина Иосифовна Матяш
Всего 0 комментариев