• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Вялікдзень»

1316

Описание

Зборнік вершаў Ірыны Багдановіч пад назвай "Вялікдзень", выдадзены ў 1993 годзе. 

1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Вялікдзень (fb2) файл не оценен - Вялікдзень 68K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ірына Багдановіч


Ірына Багдановіч

ВЯЛІКДЗЕНЬ


Падрыхтаванае на падставе: Ірына Багдановіч, Вялікдзень. Вершы, — Мінск: Беларуская Каталіцкая Грамада, 1993. — 118 с.


Рэдактар А. Бяляцкі

Copyright © 2015 by Kamunikat.org


* * *

Над Бацькаўшчынай сумнай i прыгожай,

Зачараванай чарам летаргіі,

Прыадчыні аблік Твой сьветлы, Божа,

Праліся ў душы тайнай Літургіі.


ЛЕТАРГІЯ

Там, у столках вякоў, i князёўнаю i парабчанкай

Адбыла Беларусь, так мацуючы чыйсьці хаўрус.

Там, пад Грунвальдам, вою давала ручнік крывічанка

І на стол пераможцам сьцяліла сьвяточны абрус.

Замаўкала нашчадкам ужо непатрэбнае біла,

Замаўкалі званы i пяском зарастала ральля.

Гэта ж я гэтак моцна i гэтак надоўга забыла,

Хто я, дзе я, чыя я, адкуль i навошта тут я?

Праз цябе, Летаргія, адчайна ірваўся Купала,

Раскалыхваў званоў анямелую вечную медзь,

А пад плядам рака па Купальлі даўно сумавала,

Хоць струменьчык яе, як i мы, целяпаўся ледзь-ледзь.

У палон Летаргіі мы рушылі цэлым народам,

Паслухмянаю паствай, а пастыр-наглядчык сачыў,

Каб лічылі прыгон найвышэйшай сваёю свабодай

І ня думалі больш ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым...

Адцьвітаюць сады бел-чырвонаю-белай вяргіняй.

Засынае пад гуд запазычаных слоў немаўля.

О, які ты магутны, магутны палон Летаргіі!

О, якою жабрачкай глядзішся, Айчына мая!


ГЕАПАЛІТЫЧНЫ ЭЦЮД

У новых ня храмах ня новыя фарысэі

мелі толькі адзін i нядрэнна аплочаны клопат:

навучалі аб Краі, щто гэта задворак Расеі,

толькі ўсё ж не забыліся ў Краі,

што гэта прадмесьце Эўропы.


ПРАДМЕСЬЦЕ

У вечар калядны каляны

Мароз аксамітам на вокны.

Па горадзе ціха-падманным

Блукае вандроўнік самотны.

Паміж камяніцаў Прадмесьця

Зьяўляецца постацьцю дзіўнай,

Нібыта згубіўшы прадвесьце

Красы абяцанай адзінай.

Нячутныя крокі на бруку,

Завулак, нібы сутарэньне,

Гарачыя крокі маленьня

У подыху сьнежнага руху

За Род наш, нячыстым зьляканы,

За Край наш, праданы стакротна...

У вечар калядны каляны

Блукае вандроўнік самотны.


ВЫСТАВА

Перацякае колер у сьвятло,

На подыхі раскладваюцца рухі,

І раптам пачынаецца палон,

Палон туману, сну i завірухі.

Ix расьсякаюць пробліск i прамень,

Абнашчваюцца тайнапісы твараў,

І колер працякае праз мяне,

Ствараючы анёлаў i пачвараў.


* * *

Кавярня. Верасень. Вяргіні.

Знаёмых вуліц берагі.

Муры здаўна ўлюбёнай Вільні,

Малюнак места дарагі.

Як пілігрымніца, пакіну

Тут крокі кволыя свае.

Хто вырве з сэрцаў нам Айчыну?!

А мы — ці страцілі Яе?..


* * *

Не наракала, a маліла,

Шукала выйсьця з нематы.

Я так сабе спаліла крылы,

Як дрэва восеньню лісты.

Дый непачутымі малітвы

Асядуць кроплямі дажджу.

Быў дзень мінулы — аксамітны,

Наступны — выпаліў душу.


* * *

Не дакараю, а малю,

He насьміхаюся — сумую.

Вачамі воблік твой малюю

На ўсім. Малюю i малю.

Малю цябе не выклікаць

Мяне са сталага растаньня.

Жыцьцё, як бачыш, паляваньне,

А я ня умею паляваць.

А я ня ўмею паляваць.

Я з тых, каго заўжды палююць.

Таму, што я цябе малюю,

Малю мяне не выклікаць.


ЗАСЬВЕТ

Адзінокая лямпа гарыць,

Сьветлым колам над ёю прастора.

Тых няма, з кім магла б гаварыць.

Не прыходзілі сяньня i ўчора.

Ноч у раме акна, як абраз.

Прадчуваньне знаёмых абліччаў.

Зараз некуды нехта пакліча.

Ды сьвітанак пачнецца якраз.


* * *

Не баюся быць сьмешнай,

Не баюся людзкіх абгавораў.

Пераплавяцца ў вершы

Вінаватасьдь, i роспач, i сорам.

Пакаяннай i грэшнай

Заміраць буду ў час Літургіі.

Не баюся быць сьмешнай,

Прытулюся шчакой да вяргіні.


* * *

Адабралі ў мяне Айчыну

з немаўленчых маіх гадоў

але душу маю абудзіў

шолах балонак старых кніг

зрок мой задзівавалі

спляценьні літар лацінкі

яны разблыталі мой язык

яны змаглі маю летаргію

дзічка выкапаная на ўзьлеску

душа мая ў садзс Бацькаўшчыны.


ЛЯБІРЫНТ

Лябірынт быту

пячоры марнасьці i спадзяваньня

чапляюся за сталактыты крыўдаў

падаю ў прыхаваныя пасткі адчаю

вылузваюся з бясконцых столак

цьвілі i вільгаці нараканьняў

пачынаю разумець тоеснасьць шляху

даСканаласьць i Скон


СПАДЧЫНА

Адчынілася Брама Залатая

забрамнасьць

зіхоткім i таямнічым бляскам

скарбаў сваіх

прываблівае i палохае

спыніліся i

увайсьці баімося

хоць скарбы

маўкліва гавораць

мы вашы

а мы вагаемся

паміж але i не.


КАСЬЦЁЛ СЫМОНА І АЛЕНЫ

Мой готык самотны

трымаеш ты вежаю неба

іначай паркаль яго

чысты блакітны

даўно ўжо быў бы

раешкуматаны

ў нясытай i прагнай дзяльбе

на кавалкі

i ў гразь утаптаны даўно

пад нагамі бязьверцаў.


* * *

Першы асеньні дождж

сьцішаны неба стук

мож-на ня мож-на мож-

я адчыняю

з рук

выпадзе мокры

верасень


ЭВАЛЮЦЫЯ

Кволасьць пяшчоты

Бутон

Моцныя ўзмахі крылзў

Пялёсткі

Пераадоленьне паветра

Кветка


Комментарии к книге «Вялікдзень», Ірына Багдановіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства