Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] (fb2)
- Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] 441K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Янка Юхнавец
Янка Юхнавец
Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
Успаміны
(сцэнічны начырк)
(Дзея першая і другая адбываецца бы ў кіно-фільмеь аджа можна сказаць, гэты твор да чытаньня)
Дзея Першая
(Летні сонячны дзень, ні хмурынкі на небе. Крыху воддальку віднеяцца пушча, зіхнея лука ракі, і невялікае балотнае возера. Двое, мужчыны, ідуць па ўзьбярэжжу досыць шыракаватай рэчкі, што ўпадае да ракі. У іхных руках рыбалоўчыя снадзівыь ідуць памалу, часта прыпыняюцца: азіраюць рэчку. Іхная гутарка стала чутней.)
Першы: (прыпыніўшыся) Дык во-о што?
Другі: А нічога. Уторвую нічога! Гаворацца пра гэта бадай штодня, бо ведаюся з табой ад маленства… але я старэйшы за цябе, і я з досьведам жыцьця, таму не падкнічавай мяне супроць цябе.
Першы: Жыцьцё? Жыцьцё як слова, і ягоны сэнс я цемлю разам з іншымі людзьмі адным наўцёмам: яно вось, пакуль існую, я жадаю жыць, адчуваць і мець
тое-сёе…
Другі: А прынамсі: што?
Першы: Зусім маленькае… (ён пачанае крэсьліць вудовішчам квадраты на зямлі). Добрага суседа каля маёй сялібы, хоць мая сяліба яшчэ не збудаваная… каб кожны раз, пасьля працы, ведаць: я вяртаюся да роднага кутка, дзе пахне любімай стравай, дзе вадрыць маім целам, дзе бачу рэчы ці партрэты людзей, якія пачалі маё жыцьцё і памаглі мне ў нешчасьці вайной, бо гэтакае было і здаралася… Пра маленькае, што належыць мне, я магу казаць шмат. Я люблю дарыць яго!..
Другі: А я супраць гэтаму!
Першы: (крыху ступаючы ў кірунку рэчкі) Некаторыя людзі ад дастатку і дабрабыту губляюць чуцьцё меры ўласнасьці, але толькі напакуль… Вось чаму торкаешся сваімі думкамі, што напісаў у невялікай кніжцы-успаміных: яны мае, яны належуць мне? Яно маё бяз азірку!
Другі: (крыху крыўдна)…і не аддам іх нікому. Я кроўю абліваў іх!
Першы: Сваю ці зь іншых?
Другі: У збанок не зьліваў ні маю, ні іншых. Кроў ёсьць кроў! Ня твая справа далпасіць мне!
Першы: Я заўважыў, даўно заўважыў, што любіш аглядаць сябе бы пастаўленым відошна на пэдысталь… стаіш на ім, ці можа гнібеш у сваіх мроях-выдумках?
Другі: Судзьдзём хочаш быць?
Першы: Не, падсудным жадаю. Падсудным, што ня любіць адказваць судзьдзям, а асуджваць іхныя пытаньні й наўмеры асудзіць мяне выверчанай законамернасьцяй.
Другі: Лепш да ракі пабарзьдзім, а то месца зоймуць наша… сяньня-ж нядзеля. (ідуць)
Першы: Зноў чую маё, маё.
Другі: Не падцяквай! Я таксама маю права шчасьлівым чуцца, хоць і ў неспадобе свайму: хачу нюхаць свой пот. (моршчыць нос)
Першы: Але! Люблю маё…
Другі: Я разумею цябе, і не ўпісваюся тваім суседам быць…
Першы: …бо старэіш.
Другі: Памыляешся. У старосьці людзі становяцца больш цынічнымі. Нахабна абмацоўваюць утрачанае ў ранейшым жыцьці.
Першы: (пахопна-уцемна) Уваходзіш у газард, як калісьці вайной. Пашануй сябе! Даруй мне, я хацеў сказаць: пашануй іхных.
Другі: Я старэйшы за цябе. Мушу верыць у што паверыў. Таму магу назваць цябе самым брыдкім словам, каб абараніць сябе.
Першы: Абараніць сябе? Вайны больш няма. Жыві ціхатой сваёй душы.
Другі: (крыху адвярнуўшыся) Сваёй душы? Я ніколі не дзяліў яе. Я толькі баяўся і баюся болі майго цела.
Першы: А душа ад цела ня жыве далёка.
Другі: Утопія! Цела не адолея, душа твая надворжя поўна сонца, няма хмараў, а неба захмараная — чакай перамены…
Першы: (урывіста)…але дзень абжяўляецца, прыходзіць!
Другі: Ты пачынаеш навучаць мяне?
Першы: Навука мінула. Спадзяюся жыцьця. Я ня жыў яшчэ, як трэба чалавеку жыць.
Другі: Не разумней, калі ласка! Адчуваюся пакрыўджаным табой, таму дазволю ацаніць цябе, паказаць табе, хто ты… Ты як рэчка гэтая цячэ, імкне зьліцца із ракой…
Першы: (зноў урывіста) А вось ад сяньня я нарывісты чалавек, і гэтага-ж каня- чалавека, наравістага, не запрагнуць больш. Ён хоча цягнуць толькі сваё жыцьцё, і клапаціцца пра дарожоных яму.
Другі: Што тады ад твае мэты астанецца?
Першы: Няхай шкілет.
Другі: Навошта нішчыць сябе?
Першы: Каб іншыя гэтага не рабілі.
Другі: Што з табою сяньня?
Першы: Даўно героям быў. Хачу зноў адчуцца ім.
Другі: (бы насьмешна) Пасьля вайны памеркаваў?.. А ўсё-такі я зрабіў цябе героям… Памятаеш бункер каля мястэчка? Ніколі не забудзеш! Цьвярдзіў, бы цыркун ўзапечку: — Зьнішчыць! Зьнішчыць іх! Што не каштавала нас — зьнішчыць!…
Першы: Карацей гавары. Карацей! Апраметныя ў гутарках і дзеях хутчэйшыя.
Другі: А-а, тады карацей! Падчас вайны з маіх кален кроў цякла таму, што абвярэдзіў паўзучы далей ад куляў. Маё аблічча, здрапаная сухімі тарчакамі пушчы, ведала калі трэба ўцякяць ад сьмерці, наўпярэймай сьцігаванага ваўка…
Першы: Не! Не! Пра мяне кажная даканчвай…
Другі: О-о, праўда! Ты да таго бункера першым падпоўз, бачыў праз бінокаль. Калі зьбіраўся гранату кінуць у празорыц, тваю нагу падстрэлілі. І ты, мо ад страху, папярок празорца зваліўся, кулямёт варожы засланіў.
Першы: Я справіўся кінуць гранаты ў празорцы бункера.
Другі: Мне ўсёдна! Бяз геройства ты мог забітым зваліцца на кулямёт…
Першы: Мы сяньня рыбы не наловім і перамовы: хто быў, і ня быў мець, тое што мае, няскончым… А прызнацца: я жадаў ад цябе пачуць. Даўно пачуць!..
Другі: А што?.. Мне ўсёдна, славячы цябе, і сам прыславіўся.
Першы: Шкадую, не казаў раней пра гэта.
Другі: Будзе мір! Шаную тваю гордасьць людзкую, а ты шануй мяне?
Першы: Не жадаю!
Другі: Дзеля-вошта ўсё?
Першы: Пра ненавісьць да цябе ня думай. Адно хачу сказаць, нарэшці, пакінь наўмер: — Я інструктар твайму розаму… Надойчы ты адважыўся сказаць: Як блага гралі ўсе ў аркестры самадзейным пад тваім кіраўніцтвам.
Другі: Няўжо я гаварыў пра музыкаў?
Першы: (квяліва) Але першую нагароду прысудзілі за тое, што некалісьці героям вайны быў… Так?
Другі: (кідае рыбныя снадзівы на зямлю) Штосьці здарылася з табой… ну, больш сьвятарна: з тваёй душой!
Дзея Другая
(Шырокі затон ракі. Неба чыста-азяровае. Крыявід высутупае на небакрай аж за зялёнай сьцяжы пушчыь усьцяжная сенажаць ад ракі)
Другі: Паставім жыўцоў на шчупакоў, ды пад куст, у сьцень.
Першы: Я хачу на сонцы быць.
Другі: Зы мной не выпеш?
Першы: Не.
Другі: Тады з сабою падзялюся.
Першы: Із сабой дзяліўся ты…
Другі: Пакінь пра гэта думаць. Радзьвей думай, ад каго залежым. Не забывайся: мы залежныя ад улады.
Першы: Навошта прызнаешся?
Другі: Пра гэта думаў.
Першы: Няма прычыны?
Другі: Прычыны ад рэчаў і ад дзеі прыходзяць.
Першы: Не патрабуй салюту маім дзеім і прылукам. Зьявіліся ад таго: я жывы яшчэ.
Другі: Тады адкінь прычыны ад прычынаў.
Першы: Я досьвед маю. Я непакінуты сабе самім.
Другі: Адкінутым будзь у мамэнту асабістае свабоды.
Першы: О не! Я ніколі не палажу галаву маю паміж тваіх ног. (пазірае за вудую) Сваё дзеля свайго жыцьця! Не скажу, ад прыроды злы і барбар. Я люблю падпраўку прыроды. Люблю — і добры, пакуль жывеш.
Другі: Ты сваё у свае асяродкі цягнеш… Не разхінай жыцьця карэньні — яны самі знойдуць прыць для існаваньня… Вуду цягні — нешта падчапілася.
Першы: (не чапае вудуь ідзе пад куст дзе сядзіць Другі) У маёй дабротнасьці да людзей і жыцьця не сумнівайся.
Другі: Дай мне спакой. Прашу! Выпі са мной. Сяньня мой дзень, як ня глядзі: дзень народжаньня надараўся.
Першы: Потым?
Другі: А-а потым? (азірае Першага) Дзеля чаго гутарка пра дабротнасьць? Ты-ж мяне раніш і сябе самога.
Комментарии к книге «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]», Янка Юхнавец
Всего 0 комментариев