Былое, але не думы (fb2) - Былое, але не думы [calibre] 640K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Андреевич Мартинович
Алесь МАРЦІНОВІЧ
БЫЛОЕ, АЛЕ НЕ ДУМЫ
Сёе-тое з пражытага і перажытага
Вядомы расійскі пісьменнік Юрый Бондараў для пераважнай большасці чытачоў — перш за ўсё знакаміты раманіст. Аднак ён не цураўся і малых празаічных жанраў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць ягоны зборнік «Мгновения», што выйшаў у 1983 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Молодая гвардия». У пачатку яго Ю. Бондараў прызнаецца: «... Всякая книга начинается гораздо раньше, чем написана первая строка. Много лет назад я задумал написать не повесть, не роман, не хронику, а книгу — мозаику человеческой жизни...»
Значна раней, чым быў напісаны першы радок, нарадзілася і гэтая мая кніга «Былое, але не думы». Дарэчы, падштурхнуў мяне на напісанне яе мой старэйшы сын Дзяніс. Перадгісторыя ж такая. Дзянісу, а таксама малодшаму Ягору, дый жонцы сваёй я нярэдка расказваў пра многія цікавыя выпадкі з уласнага жыцця. Дый не толькі з уласнага. Часам прыгадваў і тое, што адбывалася з маімі сябрамі ці з пісьменнікамі, якіх ведаў. Калі-нікалі чуў асобныя, чымсьці адметныя, выпадкі з іхняга жыцця дый жыцця не толькі літаратараў з вуснаў іншых людзей. Найчасцей усё гэта — як са мною, так і з імі — адбывалася дзе-небудзь у застоллі, за сяброўскай чаркай, а то і ўвогуле ва ўмовах, у чымсьці неардынарных.
Комментарии к книге «Былое, але не думы», Александр Андреевич Мартинович
Всего 0 комментариев