Читать книгу «Легендарныя апавяданні», Ганна Навасельцава

«Легендарныя апавяданні»

796

Описание

Сказачна-філасофскае апавяданне.



1 страница из 24
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Легендарныя апавяданні (fb2) файл на 3 - Легендарныя апавяданні [на беларускай мове][calibre 0.8.11] 81K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ганна Навасельцава



Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

ЛЕГЕНДАРНЫЯ АПАВЯДАННІ

З бяздоннага багацця...

Пявун-звон трымцеў ціха, тужліва. Як жаліўся ды плакаў, як шкадаваў. Пра што? Я не мог яго зразумець. Хоць і бачыў тое самае, чуў тое самае, перажыў тое самае...

— Не падманвай сябе! Як ты можаш нешта перажыць? — гэта ён мне азываецца з бяздоннай глыбіні, угадаўшы маю таемную думу.

Можа стацца, што і не зусім таемную. Ды і чаго таіцца... З таго, што быць нам давеку рознымі? Часам такім паразумецца прасцей, як самым блізкім.

— І не думаў падманваць, — шапчу з верасамі ў адказ. — Толькі не жалюся, не плачу. Хопіць і табе ўжо нудзіцца. Проста падумай, пачакай.

— Не веру, не веру табе, — гнеўна трымцяць азёрныя хвалі, не хаваюць сваёй нязгоды.

І смешна робіцца тады. Так, як было ў самым пачатку...

— Бом, бом, бом! Ну, і з чаго мы смяёмся? З саміх сябе?

А чаму б і не? Ты ж не засмяешся. Хоць і спеўны, хоць і гаваркі. Ды не ўмееш заходзіцца звонка.

— Умеў! Некалі... А ты ж — маўклівы, ты ж — пануры...

— Я не заўсёды быў такім.

— Я памятаю. Бом, бом, бом! Памятаю!

І мне тое не забыць. Толькі якое ў гэтым шчасце? Паўсталі курганы, задымелі ціхімі верасамі там, дзе я некалі прайшоў. Веліч ды ўзнёслы спакой калышуцца ветрам, як азёрныя хвалі. Там яднаюцца і радасць, і боль. Гэта я. І я б хацеў пазбавіцца гэтага. Адно ніколі не змагу, як ты не зможаш пазбыцца песні.

— Не змагу, бо не хачу! — выгукваеш мне ў адказ.

— Не веру табе!

Комментарии к книге «Легендарныя апавяданні», Ганна Навасельцава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства