Читать книгу «70% вады», Уладзь Лянкевіч

«70% вады»

1077

Описание

Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў "70% вады". Зборнік выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні "Логвінаў". Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без". Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах. Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі "зорачкамі", а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.



1 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

70% вады (fb2) файл не оценен - 70% вады (Пункт адліку) 198K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Уладзь Лянкевіч


Уладзь Лянкевіч

70% вады

2013


Рэдактар Андрэй Хадановіч

Дызайн вокладкі Nick Antipov


Вёрстка Веры Бохан

Мастак Уладзімір Грамовіч

Карэктар Алена Пятровіч


lit-bel.org


Шаноўны чытач, каб бачыть вершы такімі, якімі іх напісаў аўтар, павярні, калі ласка, свой гаджэт гарызантальна. Доўгія радкі, на жаль, не змяшчаюцца на вузкіх экранах.

папяровы матылёк [♪]

(з Сулеймана Дыяманкі)


няхай ён выйшаў з маіх нататак і табе даспадобы надта

нават калі так — то гэта не мой верш, а папяровы матылёк

ён ляціць каля ці па-над барханам, поўным кахання, сярод пустыні

манеры пісьмовых манеўраў ёсць тым, чым яны ёсць

па меры таго як атрамант сцякае з паперы ў прорву

                         водар словаў сцірае тое, чым яны ёсць

нібы далікатная кветка, што, няўмела махаючы пялёсткамі, узляцела

папяровы матылёк пракладае дарогу ад гарызонту

                         да свайго роднага нябеснага цела

ён носіць на скуры ўласных крылаў маўклівую татушку

такую ж хацелі б і птушкі лёгкіх паводзінаў, сваякі таму што

калодзеж адзінокіх грудзей не чакае дождж у адзін і той жа дзень

калі клёкат вады — клёк адновіць усё

ачысціць акіянскі пясок, трысцё і салёную сумесь сліны й слёз

каб зрабіць крок у несмяротнасць

Комментарии к книге «70% вады», Уладзь Лянкевіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства