За кiпучай чэкiсцкай работай (fb2) - За кiпучай чэкiсцкай работай 962K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аляксандар Лукашук
Аляксандар Лукашук
ЗА КIПУЧАЙ ЧЭКIСЦКАЙ РАБОТАЙ
З жыцьця катаў
РЭАБІЛІТАЦЫЯ КАТАЎ
(замест прадмовы)
З лютага 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусі аднавіў у правах Камуністычную партыю.
Мы зноў засталіся з нашымі мёртвымі сам-насам.
Як цяпер ісьці ў Курапаты, што казаць нашым дзядам, якія ляжаць пад соснамі? Як растлумачыць, чаму вернутая зь небыцьця партыя-вампір, ненажэрная людаедзкая банда, што дзесяцігодзьдзямі гвалтавала беларускі народ, ірвала на кавалкі ягоныя землі і прадавала іншаземным дзяржавам, таптала мову і паліла кнігі, душыла лепшых сыноў і донак і тысячамі клала ў вялікія і малыя Курапаты, на тры гады кінула ў акупацыю, а потым працягнула гэтую акупацыю сама, пасыпаўшы на разьвітаньне радыеактыўным попелам ды подла схаваўшы сваё чарнобыльскае злачынства ад людзей?..
188 дэпутатаў Вярхоўнага Савету рэанімавалі КПСС-КПБ. Апроч партыйных сакратароў, сярод іх ёсьць навукоўцы і настаўнікі, генэралы і дырэктары… Страхавітаму камуністычнаму Вію паднялі павекі — і быццам нічога, ніхто не зьнерухомеў. Зараз хутка знойдуцца сацыялісты паразважаць, што аднаўленьне дзейнасьці КПСС-КПБ нічога не мяняе ў Беларусі.
Гэта ня так. Роспуск кампартыі ў жніўні 1991 году — адзіны, першы і апошні акт хаця б умоўнай справядлівасьці. Ніхто не панёс пакарання асабіста. Усё, абсалютна ўсё сышло з рук. І таму пастанова, прынятая парлямэнтам З лютага — ня толькі сорам на ўвесь сьвет. Гэта, найперш, трыюмф катаў і абраза мільёнаў ахвяраў — і тых, хто ўжо ляжыць у зямлі, і тых, хто, як дзеці Чарнобыля, туды заўчасна пойдзе.
Комментарии к книге «За кiпучай чэкiсцкай работай», Аляксандар Лукашук
Всего 0 комментариев