• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Бліндаж»

2468

Описание

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу. Аповесьць "Бліндаж" была апублікаваная ў часопісе "Дзеяслоў" толькі ў 2006 годзе, а аповесьць "Апошні баец" друкавалася ў газеце "Чырвоная змена" ў 1958 годзе і пасьля не ўключалася аўтарам у ніводзін свой зборнік. Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.

1 страница из 40
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Бліндаж (fb2) файл не оценен - Бліндаж [на беларускай мове] (Васіль Быкаў (зборы)) 628K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Быков


Васіль Быкаў

БЛІНДАЖ

Аповесьці


Падрыхтаванае на падставе: Васіль Быкаў, Бліндаж: Аповесці — Мінск: В. Хурсік Віктар, 2006. — 192 с. (Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў)


Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс


Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Быкаўскі каўчэг


Пасьля сапраўдных пісьменьнікаў застаюцца прыжыцьцёвыя публікацыі і лабірынты архіваў. Пасьля вялікіх – прыжыцьцёвыя архівы.

Пра іх – свае архівы – ня дужа дбаў Васіль Быкаў. І характар у яго быў не « забранзавелы» , і час ня надта спрыяў даверлівасьці. А таму пасьля Быкава не засталося разьлінееных вопісаў рукапісаў, пранумараваных і храналагічна раскладзеных папак, а самае патаемнае давяр алася спадаро жніцыжон цы Ірыне Міхайлаўне, нямногім сябрам ці агню ждановіцкага каміну.

Пасьля Быкава засталіся ягоная праўда, ягоная справа, ягоны боль, ягоныя кнігі і… неапублікаваныя рукапісы. У гісторыі беларускай літаратуры такое здараецца ці не ўпершыню: пасьля адыходу творцы ў іншы сьвет чацьвёрты год друкуюцца ягоныя невядомыя чытачам і дасьледчыкам тэксты: апавяданьні, прыпавесьці, запісы, накіды, успаміны, гутаркі, аповесьці.

Т олькі сапраўдныя могуць « забыцца» на цэлы зборнік апавяданьняў, толькі вялікія – адкласьці ў архіў аповесьць і доўгіх шаснаццаць гадоў думаць, як яе палепшыць. Быкаўскі архіў захаваў невядомую і неапублікаваную аповесьць « Бліндаж» , амаль завершаную ў 1987 годзе і ня скончаную да апошняга

2003-га. Засталіся 77 старонак машынапісу, некалькі старонакрукапісных уставак, накіды-планы ў асобным блакноце і… аўтарская карта, на якой адбываюцца падзеі аповесьці (вёска, хатк а Серафі мкі, шаш а, кусто ўе, траншэі пер ад узгор кам, разьбітая гармата, бліндаж). Машынапіс аповесьці, мяркуючы па аўтарскіх праўках, Васіль Быкаў перачытваў ня менш за тры разы: пра тое сьведчаць два стрыжні розных колераў і просты аловак.

У адным з лістоў да свайго сябра таленавітага крытыка ІгараДзядкова 20 сьнежня 1987 г. Быкаў прызнаўся пра нялёгкіяперыпетыі, падчас якіх пісаўся « Бліндаж» : « Выжыўшы Адамовіча, бяруцца за Каваленку, Алексіевіч, ціха абкладваюць Быкава – каб лепш было ўзяць. Лічыцца, што рэжысёр усяго гэтага Паў лаў (загадчык аддз елу прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. – Рэд.), якога накіроўвае Сяўрук (намесьнік загадчыка аддзелу прапаганды ЦК КПСС. – Рэд.). Але ня толькі яны, канешне. У гэтай гісторыі паказалі сваю двайную душу некаторыя нашыя агульныя знаёмыя… <…> А наогул, працуецца кепска, пачаў і кінуў новую аповесьць, – не задавальняе» (« Знамя» ,2006, № 1, с. 144).ак выказваўся Васіль Быкаў пра аповесьць « Бліндаж» . Адумаў пра яе – даапошняга свайго дня: у нататніку, куды ўпісваліся дадаткі да « Доўгай дарогі дадому» (апублікаваныя ў №23 часопісу « Дзеяслоў» ), на асобнай старонцы чорным капілярным стрыжнем рукою Быкава запісана-нагадана – як пазначана на верставым слупе творчых дарог: « Бліндаж (Серафімка)» …Аповесьць « Бліндаж» , якая думалася і пісалася пасьля« Кар’ еру» перад « Аблавай» , – абвострана-быкаўская, тыповабыкаўская. Як тыповая для Беларусі вымаляваная ў аповесьці панішчаная сталінізмам і нацызмам вёсачка Любашы роднай Быкаву Полаччыны, як сімвалічны і вобраз Серафімы Т арасевіч, « цёмнай» калгасьніцы, якая ў год магла « выгнаць» пяцьсот дваццаць працадзён і ня мець нараканьняў за зьнішчанага адзінага брата – настаўніка і « ворага народу». Чалавек у « нечуваным, выключным» (В. Быкаў) становішчы – вось асноўны лейтматыў «Бліндажу» . І галоўная гераіня Серафімка, і сьляпы пасьля раненьня капітан Хлебнікаў, і дэзерцір немец Хольц, і «ідэйны» бальшавік Дземідовіч, і звар’ яцелы габрэй Нохем, і сын раскулачанага, « блытаны чалавек» , антысеміт Качан, і злыдні-паліцаі Піліпёнкі – пастаўленыя ў такія лёсавыя выпрабаваньні, дзе паміж белым і чорным няма мяжы…

Сюрр эалісты чная калізія дл я будзённага ж ыцьця і будзённая для ваеннага зьбірае ў цесным бліндажы ўсіх герояў аповесьці. Усе чакаюць паратунку, а бліндаж ператвараецца ў Серафімчын каўчэг. Сама ж аповесьць стала для Васіля Быкава, думаецца, своеасаблівым «творчым палігонам» . Т ут выпрабоўваліся новыя ідэйна-тэматычныя ўвасабленьні (сталіншчына прыпадабнялася нацызму, высьвечвалася крыўда рэпрэсаваных і пад.). Т ут намацваліся стылёвыя знаходкі будучых прыпавесьцяў (пад адным дахам і за адным чыгунком заціркі – афі цэр-ч ырвонаармеец, фашыст, бальш авік, паліц ай). Т ут філіграніл ася кампазіцыйнае м айстэрства (сюжэтнае разгалінаваньне-« нанізваньне» завяр шалася прадуманай фінальнай разьвязкай). Філігранілася да апошняга Быкаўскага дня, бо аповесьць так і засталася незавершанай. Незавершанай на паперы.

Пра фабулу разьвязкі аповесьці можна меркаваць па аўтарскіх запісах, накідах і планах, з якіх і ўдалося « змантаваць» план заключных разьдзелаў (ён у публікацыі падаецца курсівам).

Т акім атрымаўся даўні і невядомы « Бліндаж»каўчэг Васіля Быкава. Т олькі выжывуць у ім ня ўсе і ня ўсё. І найперш застануцца быкаўская праўда, чалавечы гонар, боль і ашчадна перачытаны машынапіс так і ня здадзенай у друк аповесьці.

Алесь Пашкевіч


БЛІНДАЖ


1. Серафімка

Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго намоклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаўзалася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцякалі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераставаў дождж, была сьлізкая і сьцюдзёная. Лепей за ўсё было ісьці па дробнай, таксама змакрэлай траўцы наўскрай бульбянішча, дзе пакапанага, з параскіданым, парудзелым бульбоўнікам, а дзе і з нечапанымі яшчэ баразёнкамі бульбы. Бульба, відаць па ўсім, пойдзе пад сьнег, памерзьне, капаць яе ўжо не было каму — вёскі, лічы што, ня стала: пагарэла, паруйнавалася дашчэнту гэтая невялічкая вёсачка. Ды і іншым тут дасталося, мабыць, ня менш, і цяпер здаля з-за абпаленых дрэў сям-там вытыркаліся закапцелыя печы з абламанымі камінамі, рэшткамі сьмярдзючага дыму дыхалі недагарэлыя пажарышчы. Дзіва што — столькі жахлівых дзён усё тут грымела ад жудасных выбухаў, хадуном хадзіла зямля, скрозь у паветры вірашчэла і скыгатала, а ад дыму нельга было прадыхнуць нават у яме на бурачніку, дзе тады хавалася цётка Серафімка. Усё навокал гарэла, тлела і дыміла: і хаты, і хляўкі, і гумны, і яна баялася нават выглянуць на сьвет божы, каб паглядзець, ці стаіць яшчэ яе хатка. Ужо, можа, з дзясятак жахлівых выбухаў грымнула на двары і гародзе, сыры пласт глею абрушыўся ў яме, прываліўшы яе босыя ногі, зьверху яму закідала чорнай, перамешанай з мохам, саломай з хляўка. Але хатка не загарэлася. Серафімка ўзрадавана згледзела яе, як толькі нясьмела выбралася з ямы надвячоркам у пятніцу, калі ўсё тут аціхла, змоўкла, зьмярцьвела, і яна сама сабе не паверыла: няўжо ацалела? Хатка, аднак, з большага, здаецца, ацалела, хоць паловы страхі на ёй як не было зусім — нібы зьмяло віхрам, а другая палова плоска аблегла кроквамі на самае гарышча бяз коміна, чорныя цагліны ад якога раскіданыя валяліся па ўсім гародзе. Не ўбераглося ніводнае з трох вакенцаў, бітае шкло скрозь хрупала пад нагамі, і Серафімка, баючыся парэзаць босыя ногі, стала тады зводдаль ля паламанага плоту і горка заплакала…

Комментарии к книге «Бліндаж», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства