• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Каханне [Кніга лірыкі]»

2331

Описание

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. 

1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Каханне [Кніга лірыкі] (fb2) файл не оценен - Каханне [Кніга лірыкі] 221K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Раиса Андреевна Боровикова


Раіса Баравікова

Каханне

Кніга лірыкі


Падрыхтаванае на падставе: Баравікова Р. Каханне: Кн. лірыкі/Маст. В. Тарасаў.— Мн.: Маст. літ., 1987,— 174 с.: іл.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

...Нас маладосць адорвае каханнем,

каханне нас вяртае ў маладосць.

* * *


Усё забыць — імгненна і адразу.

— Дзень добры, асцярожна...

Там газон,—

і высмеяць заблытаную фразу,

падняць на смех не модны парасон.

Адвесці вочы ў гаманкім партэры,

між іншым, пры размове пазяхнуць,

прайсці —

на ўздых —

ад Вашае кватэры,

але на вокны так і не зірнуць...

Калі ж гарачым шалам успаміну

абдасць шыпшыны трапятлівай пах,

не важным стане, хто каго пакінуў,

з гаркотай ці з надзеяй на губах.

Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,

з завеі ці з дажджу ў будзённы час,

каб доўг аддаць у глыбіню пагляду,—-

замоўчанае:

«Я КАХАЮ ВАС...»

РАБІНАВАЯ ГРОНКА


Рабіна гронкай распаліла

світанак там, дзе лес радзее,

я сёння зноўку паўтарыла

урок няспраўджанай надзеі.

Ты не адзін, а я зірнула

так, як глядзяць на закаханых,

нібыта ўпершыню адчула

ласкавасць рук, навек адданых.

Паўночны вецер быў лагодным,

і турбавала толькі тое,

што мой світэрак старамодны

залішне змрочным быў са строяў.

Шчаслівы міг чакаць кагосьці,

хацела засмяяцца звонка,

а ты не ўспомніў маладосці...

Бывай, рабінавая гронка!

* * *


Нічагусенькі не зменіцца...

Глеба будзе адтаваць.

Будзе месячык над Сенніцай

шклінкай зыркаю ўставаць.

Не віхор з-за небакраю

грозна голас падае,

то з мяне мяне вымаюць

вочы чорныя твае.

Гаварыла: «Не пільную...

А забудзеш — не бяда...»

Думала, цябе шкадую,

выйшла, што сябе шкада.

* * *


У спёку чэзнуць ля дарог кусты.

У год скупы — год сніцца ураджайны..

Зімовы бераг голы і пусты,

як чалавек, які пражыў без тайны.

Былі ў яго работа і сям'я,

ён быў руплівым і аддана-шчырым,

але не чуў ніколі салаўя,

які заве душу ў таемны вырай.

Дзе нечакана выбухне аднойчы

і захлісне віхура пачуцця...

I ўсё жыццё пасля чытаюць вочы

ў чужым паглядзе лепшы дар быцця.

* * *


Ні славай, ні бясслаўем не дарыў,

спякотных руж улетку не прыносіў,

пакінуў у акне святло зары,

якою пахваліцца можа восень.

I ўсё чамусьці думаў,— абакраў,

і ўжо не раз спраўляў па мне хаўтуры,

ды весела жыло ў маёй натуры

святло, што паварочвала да спраў;

да дзён, дзе вольна ў небе жаўруку,

дзе матылькі над лугам карагодзяць...

Бывай... Мне падае сваю руку

наступнае трывожпае стагоддзе.

Цяхцінскі бэз, дзяцей і ўнукаў смех,

пяшчоту мужа і цяпло матулі,

у родным лесе галасок зязюлі,

а ў родным полі белы-белы снег,

і мары, што з надзённага ляплю,

і брэсцкую калючую шыпшыну,—

усё вазьму, чым жыва, што люблю,

ў той новы век,— толькі цябе пакіну...

А тонкія маршчынкі на ілбе,

што ўжо ніякай радасцю не сцерці,

як знак адтуль, што мне там без цябе

ужо не страшна будзе і памерці.

* * *


Не абяцаюць, калі ўсё — цацанка.

Таксама я... Што даць табе магла?

Шчыруе ў днях гарэзлівых каханка,

а я табе каханаю была.

Няхай мне доля мужнасць выкладае,

жанчыне слёзы дадаюць гадоў...

Стаю на раздарожжы маладая,

а ў маладое — шмат заўжды шляхоў.

Пражытае на дне вачэй хаваю,

жыву з цяпельца даўняга святла...

Забытая! Няхай. Затое знаю,

што я табе каханаю была.

* * *


Дзіўлюся, нібы рэдкай навіне,

зноў голас твой

ці ветру свіст за схілам:

«Хачу, каб ты журылася па мне

і белы свет заўсёды быў нямілым».

Нямілым свет? —

і лотаці, і дрэў,

дзе ўсё цвіло, то раптам адцвітала,

бо я цябе яшчэ тады кахала,

калі пра гэта думаць ты не смеў.

Танюткай вольхі выгінасты ствол

гайдаецца, бы сто ражкоў зайграла...

Толькі тады і бачна хараство,

калі душа адценні ўсе ўвабрала.

МАЗУРКА


Адкуль тут мазурка Шарэна?

Галіны да шклін падплылі.

Я вам абяцаю напэўна

вярнуцца сюды хоць калі...

У кожным садку Беларусі

сягоння пазёмка ў гасцях,

раскладваць гады не бяруся,

ды ў нейкім — шчаслівы працяг

начы, дзе блукае Спягурка...

Я думала, гукі з-пад ліп,

а гэта дыхнула мазурка,—

то смех,

то шаптанне,

то ўсхліп...

Як дзіўна жадаць летуценна

таго, што яшчэ не прайшло,

я знікну надоўга, а ў сценах

запыніцца сэрца цяпло...

Апрануты ў белыя буркі

ўсе дрэвы, і кружыцца снег,

надхоплены шалам мазуркі,—

то ўсхліп,

то шаптанне,

то смех...

* * *


Здзіўляемся загадцы Баальбека

і некалі загадкай станем самі,

час замяце крылатымі вякамі

імгненне,

што завецца нашым векам.

Парушацца глыбокіх нетраў дахі,

тысячагоддзяў расхінецца полаг,

адкрые нас дасужы археолаг,

адкрыўшы нашых збудаванняў гмахі.

I будзе зачароўваць рамяство

майстроў, чые пагубяцца імёны,

і вершы нашы будуць, як пісьмёны,

Комментарии к книге «Каханне [Кніга лірыкі]», Раиса Андреевна Боровикова

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства