«Адкуль наш род»

2646

Описание

Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра напісаныя імі мудрыя законы. Ты пазнаёмішся з знакамітымі людзьмі, якія на ўвесь сьвет праславілі Беларусь. Цябе чакае сустрэча з князем Усяславам Чарадзеем і асьветніцай Эўфрасіньняй, з Вітаўтам Вялікім і канцлерам Львом Сапегам, з ваяводамі Канстанцінам Астрожскім і Янам Хадкевічам. Сярод герояў кнігі - правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменьнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч... Прачытаўшы гэтую кнігу, ты ўжо ніколі не забудзешся, адкуль твой род. Кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з’явіліся першыя людзі. Сярод герояў кнігі — князь Рагвалод і асветніца Еўфрасіння, Вітаўт Вялікі і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч,...

1 страница из 31
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Адкуль наш род (fb2) файл не оценен - Адкуль наш род 499K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов


Уладзімір Арлоў

АДКУЛЬ НАШ РОД


Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў


Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў — Вільня: Наша Будучыня, 2003. — 127 с.


© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2007 

Да юнага сябра


Адкуль наш род?

Ён з даўніны, з вячніны,

Ад крывічоў пачатак свой вядзе.

Нашчадкі Каліноўскага, Скарыны

Са сцежкі веры не сышлі нідзе.

Легенды пушчаў,

Бліскавіц навелы

Пра подзвіг прашчураў

Узносяць спеў.

I сцяг наш крэўны

Бел-чырвона-белы

Нас ад прыблудаў асланіць паспеў.

Мы — беларусы заўтра і сягоння,

Мы — беларусы праз вякі вякоў.

Нястрымная Літоўская Пагоня

Нас кліча бараніць зямлю бацькоў.

Вярыгамі й вясёлкамі спавіты,

Наш род кранае зоры галавой.

Спытай, адкуль ён —

Дужы, панавіты —

I неба дасць адказ высокі свой!


Рыгор Барадулін,

народны паэт Беларусі

Адкуль наш род

Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны.

Гісторыя — гэта тое, што было раней. Яна пачынаецца тады,

калі з’яўляецца чалавек.


Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца Беларуссю, так даўно, што нават цяжка ўявіць,— 100 тысяч гадоў назад.

На тым месцы, дзе жыў чалавек, заўсёды застаюцца нейкія сляды — вугаль ад вогнішча, чарапкі, зброя, косткі ўпаляваных звяроў... Старажытныя паселішчы даследуюць вучоныя-археолагі. На Беларусі яны раскапалі дзве стаянкі людзей, якія жылі за 25 тысяч гадоў да нас.

Тады на нашай зямлі было значна халадней, чым сёння. На поўначы ўзімку і ўлетку ляжаў лёд, а астатні абшар займала тундра. Гэта была бяскрайняя бязлесная раўніна. У тундры вадзіліся мядзведзі, ваўкі, лісы і зайцы, дзікія коні, алені і зубры. Пасвіліся вялікія статкі звяроў, якіх ужо даўно няма, — мамантаў і парослых такой сама густой поўсцю насарогаў.

Нашыя далёкія продкі здабывалі сабе ежу паляваннем. Найлепшай здабычаю лічыўся мамант. Ён даваў шмат мяса і патрэбнай у гаспадарцы косці.


Каменны век

Старажытныя людзі сяліліся на берагах рэк. Яны жылі ў буданах з жэрдак і з мамантавых костак, абцягнутых зверху скурамі. Пасярэдзіне будана ўвесь час гарэў агонь. На ім смажылі мяса, каля яго грэліся і ў доўгія вечары рабілі прылады працы. Вырабляць жалеза людзі яшчэ не ўмелі. Нажы, сякеры, наканечнікі дзідаў былі з каменю. Таму вучоныя назвалі той час каменным векам.

Паступова на зямлі нашых продкаў зрабілася цяплей. Ледавік растаў, і на месцы тундры выраслі густыя лясы. Маманты зніклі, аднак у лясных нетрах хапала іншай зверыны.

Чалавечыя паселішчы трапляліся сярод лясоў рэдка, але з часам людзей стала болей, і яны засялілі ўвесь абшар сённяшняй Беларусі. Людзі навучыліся рабіць лукі, лавіць рыбу гарпунамі, восцямі і касцянымі кручкамі.

Рыбы ў рэках і ў азёрах тады было вельмі багата. Трапляліся такія вялікія самы і шчупакі, што маглі перакуліць човен і самі злавіць няўдалага рыбака.

Нашыя прашчуры ўжо ўмелі ткаць і шыць сабе адзенне не са скураў, а з тканіны. З’явіліся майстры, якія ляпілі з гліны гаршкі, талеркі ды іншы посуд. Людзі прыручылі коней, авечак, козаў і пачалі займацца жывёлагадоўляй. Каменны век скончыўся.


Жалезны век

Цяпер людзі рабілі зброю і прылады працы з металу: спачатку з медзі, потым з больш моцнага сплаву медзі з волавам, які называўся бронзай. А тры тысячы гадоў таму жыхары Беларусі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза. Яно хутка замяніла і камень, і бронзу. Зразумела, чаму тыя часы назвалі жалезным векам.

Жалезнымі прыладамі было зручней працаваць на зямлі, і земляробства зрабілася галоўным заняткам чалавека. Каб падрыхтаваць дзялянку да сяўбы, высякалі кавалак лесу, чакалі, пакуль дрэвы высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел быў добрым угнаеннем. Некалькі гадоў такая дзялянка давала неблагі ўраджай.

Тагачасныя людзі сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, лён, гарох, боб. А вось смаку бульбы не ведалі. Нам здаецца, што бульба, з якой беларусы ўмеюць гатаваць столькі смачных страваў, расла ў нас заўсёды. Але ў сапраўднасці яе прывезлі з Амерыкі толькі пяць стагоддзяў назад, а ў Беларусі яна з’явілася яшчэ пазней.

За тысячы гадоў вельмі змяніліся не толькі прылады працы, але і чалавечыя сялібы. Яны, як і даўней, стаялі на рачных берагах, ды ўжо былі абкружаныя ровам і валам. Па вале ішоў высокі частакол з бярвення. Гэтак продкі бараніліся ад нападу ворагаў.

Такое паселішча называлася гарадзішчам.

На гарадзішчы стаялі драўляныя будыніны, падобныя на цяперашнія старыя вясковыя хаты. Тут жылі некалькі вялікіх сем’яў — род.

Суседнія роды аб’ядноўваліся ў племя.


Славяне і балты

У жалезным веку жыхарамі Беларусі былі плямёны балтаў. Гэта продкі нашых сучасных суседзяў — латышоў і летувісаў (літоўцаў). Пятнаццаць стагоддзяў таму сюды прыйшлі плямёны славянаў. Яны пасяліліся побач з балтамі, паступова перамяшаліся з імі і зліліся ў адзін народ. Значыцца, латышы і летувісы даводзяцца нам, беларусам, блізкімі родзічамі. Але мы — славяне.

Славяне мелі лепшыя, чым у балтаў, прылады працы. Яны аралі зямлю драўлянымі раламі з жалезнымі наканечнікамі. Ураджай жалі шырокімі вострымі сярпамі. Зерне на муку малолі на каменных жорнах, прыкладна такіх, якія нехта з вас мог яшчэ ўбачыць у бабулі ў вёсцы.

У старажытных беларусаў існаваў такі звычай. Калі хлопчык вырастаў, яго чакала нялёгкае выпрабаванне. Каб мець права называцца мужчынам, ён павінен быў пераплысці хуткую ды глыбокую раку, здабыць на паляванні тура, мядзведзя або зубра, распаліць пад дажджом вогнішча. А яшчэ сапраўдны мужчына мусіў абавязкова ведаць, кім былі ягоныя дзяды, прадзеды і прапрадзеды. Таго, хто не ведаў, часам нават выганялі з сялібы, бо лічылася, што такі бяспамятны чалавек лёгка можа зрабіцца здраднікам.


Старажытныя багі

Людзі ў тым далёкім часе верылі, што побач з імі — на зямлі, у небе і пад зямлёю — жывуць розныя багі. У іх прасілі дапамогі на полі, на рыбнай лоўлі і на паляванні. З багамі трэба было жыць у добрай згодзе. Яны маглі паспрыяць чалавеку, а маглі ўгнявіцца і паслаць неўраджай, хваробу або, напрыклад, засеяць поле каменнем.

Галоўны бог меў некалькі імёнаў, але найчасцей яго называлі Род. Ён гаспадарыў на зямлі і ў небе, кіраваў вятрамі і рухам сонца і зорак. З імем гэтага старажытнага бога ў нашай мове звязана шмат вельмі важных слоў: радзіма, народ, родзіч, продак, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне...

Грозным нябесным богам быў Пярун. Яго ўяўлялі волатам з сівымі або вогненна-рудымі валасамі і барадой. У руках ён трымаў лук і стрэлы-маланкі. Гэты бог пасылаў на зямлю навальніцы і дапамагаў воінам перамагчы ворагаў. Ягонае імя таксама засталося ў беларускай мове. Цяпер яно азначае аглушальны ўдар грому.

Продкі верылі ў многіх багоў. Багіню ўраджаю яны ласкава звалі Цёцяй. Бог Вялес клапаціўся пра свойскую жывёлу. Тур наглядаў за дзікімі звярамі і мог дапамагчы паляўнічым. Зюзя марозіў марозам. Майстры кавальскай справы сябравалі з богам агню Жыжалем.

Кавалёў называлі чараўнікамі. Сапраўдным дзівам выглядала тое, як яны ператваралі просты кавалак жалеза ў сякеру, меч ці касу. Пра гэтых майстроў казалі, што яны могуць закаваць у кайданы нячыстую сілу, прыкуць за язык самога Змея Гарыныча.

У тыя далёкія гады бабулі ўжо расказвалі ўнукам казкі пра Гарыныча і пра Кашчэя. Кашчэй толькі прыкідваўся неўміручым. На дне мора ці на востраве пасярод хваляў ляжала скрыня, у скрыні — заяц, у зайцы — качка, у качцы — яйка, а ў яйку — Кашчэева смерць. Змагаючыся з пачвараю, смелы ды спрытны хлапец абавязкова трапляў у госці да Бабы Ягі.

Комментарии к книге «Адкуль наш род», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства