Міласць князя Гераніма (fb2) - Міласць князя Гераніма 1001K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов
Уладзімір Арлоў
МІЛАСЦЬ КНЯЗЯ ГЕРАНІМА
Аповесці. Апавяданні
Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Міласць князя Гераніма: Аповесці. Апавяданні — Мінск: Юнацтва, 1993. — 272 с. (Школьная бібліятэка)
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2008
Аповесці
Дзень, калі ўпала страла
1.
Па высокай дзвінскай вадзе плылі ў мора апошнія крохкія крыгі. Сівы ў яблыках конь, спынены на самай строме, пудка пераступіў нагамі, але вершнік злёгку сціснуў яму бакі, і сівы супакоіўся. Застыўшы ў сядле, князь Валодша глядзеў на горад за ракой. Над нізкімі пасадамі, насупроць амаль схаванай паводкаю выспы, што ляжала леваруч князя, падымаліся ўжо кранутыя зелянінаю валы дзядзінца, а яшчэ вышэй плылі па небе ў лазуркавую далячынь сем вярхоў Сафіі. Зазванілі да палудніцы. Першы ўдарыў па сонечнай цішы сафійскі званар. Яму адразу адказалі Спас-Еўфрасіння і Бельчыцы, а трохі счакаўшы, уступілі ў перазовы астатнія манастыры і цэрквы. Нейкі званар весела зачасціў, але, як быццам узгадаўшы, што не такія цяпер часіны, каб бесклапотна тузаць за вужоўкі, асадзіў сябе, і ягоны звон таксама загучаў няспешна і разважліва.
Комментарии к книге «Міласць князя Гераніма», Владимир Алексеевич Орлов
Всего 0 комментариев