Читать книгу «Жыў на свеце дзед Васіль», Расціслаў Бензярук


«Жыў на свеце дзед Васіль»

1375

Описание

Хто можа расказаць пра чалавека лепей за блізкіх яму людзей! Бацька — пра сына, як Адам Ягоравіч пра Максіма Багдановіча, дачка — пра бацьку, як Валянціна пра Аркадзя Куляшова, сын — пра бацьку, як Адам Глобус пра Вячаслава Адамчыка...

1 страница из 40
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Жыў на свеце дзед Васіль (fb2) файл не оценен - Жыў на свеце дзед Васіль 234K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Расціслаў Бензярук - Вісарыён Крысько


Вісарыён Крысько

Жыў на свеце дзед Васіль

ДВА АЎТАРЫ — АДНА ТЭМА

(Замест уступу) 


Хто можа расказаць пра чалавека лепей за блізкіх яму людзей! Бацька — пра сына, як Адам Ягоравіч пра Максіма Багдановіча, дачка — пра бацьку, як Валянціна пра Аркадзя Куляшова, сын — пра бацьку, як Адам Глобус пра Вячаслава Адамчыка...

Менавіта таму я гады тры назад пры сустрэчы прапанаваў Вісарыёну Крысько напісаць успаміны пра яго бацьку — Васіля Вітку.

Нашае знаёмства з Вісарыёнам Цімафеевічам пачалося больш за пяць гадоў таму, калі я ў жабінкаўскай раённай газеце „Сельская праўда” надрукаваў эсэ пра яго бацьку.

Вісарыён Крысько, доктар па прафесіі, сумняваўся ў сваіх пісьменніцкіх здольнасцях, але мне ўдалося пераканаць яго напісаць успаміны. І, як выявілася, нездарма...

Летась, калі быў у Мінску, зайшоў да Крыськоў. Вісарыён Цімафеевіч прыняў мяне надзвычай гасцінна, ветліва і паказаў свае ўспаміны. Напісанае спадабалася з першых старонак. Імпанавалі ўменне аўтара заўважыць нешта такое, што іншыя, можа, і не ўбачылі б, ледзь прыкметная ўсмешка, добры гумар (ці не віткаўскія?) ды цудоўнае валоданне роднай мовай. У кожным радку апісваўся нейкі факт з бацькавага жыцця.

Трымаючы ў руках такое багацце, я зразумеў, што артыкул, якім я першапачаткова хацеў адзначыць 95-годдзе Віткі, занадта мала: трэба было рабіць кнігу.

Так нарадзілася задума сумеснай кнігі ўспамінаў. Першая частка яе — „Ядлоўцавы посах” — напісана Вісарыёнам Крысько, а другая — „Магія слова” — мною.

Комментарии к книге «Жыў на свеце дзед Васіль», Расціслаў Бензярук

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства