Вартаўнік (Кольцы Одры) (fb2) - Вартаўнік (Кольцы Одры) 35K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валерий Николаевич Гапеев
ВАЛЕРЫ ГАПЕЕЎ
Вартаўнік (Кольцы Одры)
амаль беларуская фантастыка
Пралог
У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адключыць яго пасля 8 гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. І так — з дня ў дзень. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены.
…Ілья Калінін, вялікі, нават трохі няўклюдны, за трыбунай пачуваўся няўтульна. Ён па напісаным падзякаваў Нобелеўскаму камітэту за прэмію і потым, чырванеючы і заікаючыся, нечакана для ўсіх дадаў:
— Я ведаю, вы ўсё ўжо назвалі… Але я… мне здаецца, таксама магу… Вось, я жадаю… прашу вас зваць гэта…адкрыццё не кольцамі Калініна, а кольцамі…Одры. Вельмі прашу.
У зале прашамацеў ветрык здзіўлення, потым раздаліся нечыя хліпкія воплескі і ўжо авацыя ўслед — пасля таго, калі задуменны сум на твары старшыні змяніўся проста — такі прамяністай усмешкай. Здаецца, толькі ён адзін помніў, што такое Одры.
І яшчэ я ведаў. Праўда, гэта было не што такое, а хто такая…
1. Кольцы Одры
…Толькі я адзін з нашай групы бываў у гасцях у Ільі. У першы свой прыход я і пазнаёміўся з Одры Хэпбёрн.
Комментарии к книге «Вартаўнік (Кольцы Одры)», Валерий Николаевич Гапеев
Всего 0 комментариев