Сымон-музыка

Жанр:

Автор:

«Сымон-музыка»

6933

Описание

Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі. Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда — адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, — Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце ягонае — скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэшце, свае сапраўднае каханне — Ганну.

1 страница из 35
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Сымон-музыка (fb2) файл не оценен - Сымон-музыка 569K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Якуб Колас


Якуб Колас

Сымон-музыка

Беларускай моладзі

сваю паэму прысвячаю.

Аўтар

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,

        Ад казак вечароў,

        Ад песень дудароў,

Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,

        Ад шолаху начэй,

        Ад тысячы ніцей,

З якіх аснована і выткана жыццё

I злучана быццё і небыццё, —

Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,

Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,

        І выхаду шукаў

        Адбітак родных з’яў

У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.

I гэты скарб, пазычаны, адбіты,

        У сэрцы перажыты.

        І росамі абмыты

Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,

Для вас, душою чулых,

        Як доўг, як дар,

        Дае пясняр.

Частка першая

I

На галіне

Пры даліне

Ліст на дрэве марна гіне:

Ліст зялёны, ды ўмірае.

Ліпа, матухна старая,

Ой, сыночка свайго скіне!

        Ён пахілы,

        Ён нямілы,

У сям’і не мае сілы:

Тым нялюбы, што адметны,

І браты з ім непрыветны —

Мусіць, лёс такі пастылы.

        Пад каронай —

        Парасонам

Ліпы пышнай і зялёнай —

Адзінокі колас жыта

Рос замкнёна і забыта,

Адарваны ад загона.

        — Мілы браце!

        Ў чужой хаце

        Не нажыць табе багацця, —

Ліст сіротцы спагадае: —

І вясенька маладая.

Для цябе — у вечнай страце.

        — Так, мне трудна —

        Тут нялюдна,

Я тут згіну неабудна,

Ды твой, лісцік, лёс больш цяжкі:

Ты ў сваёй сям’і без ласкі,

Бы не родны, а прыблудны.

— Ото ж хлопец урадзіўся!

І ў каго ж удаўся ён?..

Ну, куды ты ўтарапіўся?..

Лепш бы ты не жыў, Сымон…

Уй, няўклюда, мухамора!..

Грэх адзін з ім, адно гора. —

Не адзін раз чуў папрокі

Ад бацькоў сваіх хлапчук.

А за што, за што нарокі?

З-за чаго той злосны гук?

І завошта б’юць малога

І чапляюцца чаго?

Ну, скажыце: што благога

У тых забаўках яго?

Хіба грэх складаць казанкі

Або песенькі? Чаму?

Але ж гэтыя спяванкі

Так і чуюцца яму:

        «Я насыплю горку

        Жоўтага пясочку;

        Правяду разорку

        Беленькім кіёчкам.

        Шу-шу-шу! — пясочак

        Шурхнуў залаценькі.

        Пясок — мой дружочак,

        Дробненькі-драбненькі.

        На пясочку зайкі

        Кідаюць слядочкі…

        Ой, якія байкі

        Баюць мне пясочкі!»

Хіба ж грэх казаць пра гэта?

Чаго ж сварацца бацькі?

Песняй сэрцайка сагрэта,

Казкай ясняцца дзянькі.

«Мусіць, я, дапраўды, ліха», —

Сам сабе сказаў Сымон

І чагось смяяўся ціха

Ды спяваў, званіў, як звон

Той стары, што са званіцы

Адбіваў таемны зык

Ды каціўся за крыніцы

І дзесь там жалобны нік.

А ён слухае — ні слоўка,

Бы застыне, бы засне,

І сама сабой галоўка

Заварушыцца, кіўне

У тахт нейкім дзіўным спевам,

Што звіняць вакол яго,

І ласкаючым павевам

Песціць, гойдае ўсяго;

Аж захопіць дух блазноце

Нейкі радасны парыў,

І ў самоце-адзіноце

Песні, байкі ён тварыў.

У яго быў свет цікавы,

Свае вобразы, жыццё,

І ў душы яго ўсе з’явы

Сваё мелі адбіццё.

Ён і рэха сваё кліча

І размову вядзе з ім…

Меў яшчэ ён такі звычай —

Гаманіць з сабой самім.

На смех хлопца падымаюць:

— Вось дурубала, даўбня!—

І ў патыліцу штаўхаюць,

Бы не хлопец, а шчаня.

А ён нават не заплача,

Толькі голаву прыгне,

Як яго рука лядача

Неспадзеўна штурхане.

Адбяжыць, бядак, у страсе,

Разважаць пачне тады: —

Можа ён у гэтым часе

Натварыў якой бяды?

Мо зняважыў ён старога?

Мо на ўсіх пайшоў адзін?

І не ведае нічога, —

Ні праступку, ні прычын.

Так, і праўда: непадобны

Быў Сымонка на другіх:

Гэта быў хлапчук асобны.

У яго вачах жывых

Думка нейкая бліскала,

Утаропіцца, глядзіць,

І на губках смех, бывала,

Заблукае, задрыжыць;

Пазірае і ўнікае —

Так аддасца марам ён

Ды знячэўку запытае:

— Чаго, мама, стогне звон? —

О, звон гэты быў цікавы,

Незвычайны звон, стары.

Пра якія ж гэта справы

Ён там бомкае ўгары?

Чаго так у засмучэнні

Будзіць там тыя лясы?

І Сымонка ў захапленні

Ловіць звону галасы,

Бо як толькі звон зазвоніць,

Як завойкае ўвышы, —

Адгукнуцца, загамоняць

Струны ўсе яго душы.

Сэрца ў хлопчыка заб’ецца,

Сам увесь ён задрыжыць,

І сама душа, здаецца,

Услед звону паляціць, —

Так узрушыцца хлапчынка,

І тады, нібы праз сон,

Штось мільгнецца на хвілінку,

Але што — не ўцяміць ён

І не можа даць назовы,

Што чуваць у тых званох,

Бо ўлавіць там сэнсу мовы,

Адгадаць яе не мог,

Але чуў ён, чуў душою,

Сэрцам чуткім і жывым

У тым звоне штось такое,

Што жыло і ў ім самім.

Ды ніхто не знаў тых струнаў,

Патайных ніцей душы,

Што злучаюць гук пярунаў

З немым голасам цішы;

Бо і ў той цішы зацятай

Есць і голас і свой твар,

Разнастойны і багаты,

Поўны музыкі і чар.

Бедны хлопчык быў загнаны,

У бацькоў нялюбы сын,

Бо відочныя заганы

І меў толькі ён адзін.

Не такі, як усе дзеці,

Нейкі вырадак, дзіўны,

Нёс віну за ўсё на свеце,

Вінаваты без віны.

З ім і дзеці не дружылі,

Не прымалі да гульні,

І ў самоце прахадзілі

Веснавыя яго дні.

І любіў ён адзіноту,

Бо так лепей было жыць:

Тут ён мог сабе ў ахвоту

Песні пець і гаманіць.

Вось улетку дык раздольна:

Выйдзе з хаты ў поле, луг;

Цёпла ўсюды і прывольна,

Сонца многа, чысты дух.

На каменьчык сядзе ў збожжы,

Не схіснецца і маўчыць,

Ловіць сэрцам спеў прыгожы,

Як жытцо загаманіць,

Як зазвоняць, заіграюць

Мушкі, конікі, жучкі,

І галоўкай заківаюць, —

Засмяюцца васількі.

Спеў у сэрцы адклікаўся,

І так дробненька было,

Што Сымонка сам смяяўся,

Ўсё смяялася, цвіло.

Заміраў тады хлапчынка,

І здавалася яму,

Што ён знае, як травінка

Сваю думае думу,

Што гаворыць жытні колас,

І аб чым шуміць ячмень,

І чаго спявае ўголас

Мушка, конік, авадзень,

Што ўгары над срэбрам жыта

Комментарии к книге «Сымон-музыка», Якуб Колас

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства