Рычард Бах
ЧАЙКА ПА IМЕНI ДЖОНАТАН ЛIВIНГСТАН
Сапраўднаму Джонатану Чайцы,
якi жыве ў кожным з нас
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Была ранiца, сонца толькi што ўзышло i золатам пералiвалася на невялiкiх марскiх хвалях.
За мiлю ад берага з рыбацкага судна раскiдалi прынаду; вестка пра гэта адразу данеслася да Чарады, i тысяча чаек зляцелася сюды, каб у бойцы або хiтрыкамi раздабыць сабе хоць крыху харчу. Надышоў новы поўны клопатаў i турбот дзень.
I толькi чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан у самотнай адзiноце воддаль ад карабля i ад берага практыкавалася ў палётах. На вышынi ста футаў Джонатан апусцiў свае перапончатыя лапы, узняў угору дзюбу i, напружыўшы ўсю сiлу, перамагаючы боль, стараўся трымаць крылы выгнутымi дугой. Гэтакi выгiн даваў магчымасць зменшыць хуткасць, i цяпер ён ляцеў так павольна, што вецер у твар адчуваўся як лёгкi шэпт, а акiян, здавалася, замёр на месцы. Ад неймавернага намагання вочы ў Джонатана звузiлiся, у яго заняло дух, ён выгiнаў крылы яшчэ... яшчэ... яшчэ на адзiн дзюйм, i тады пер'е на iм стала дыбам, ён быццам спатыкнуўся i... упаў.
Чайкi, як вядома, нiколi не спыняюцца ў палёце. Для iх спынiцца ў паветры - няслава, сорам i ганьба.
Але Джонатан Лiвiнгстан, якi, анi не саромеючыся, зноў i зноў аж да напружанага трымцення выгiнаў крылы i запавольваў палёт да замiрання на месцы, быў незвычайны птах.
У большасцi чаек палёт служыць толькi для сама элементарнага: дабрацца ад зямлi да харчу i вярнуцца назад. Для большасцi чаек значэнне мае не палёт, а харч, ежа. А для гэтай чайкi менавiта палёт, а не ежа было сама важнае. Больш за ўсё на свеце Джонатан Лiвiнгстан любiў лятаць.
Ён зразумеў, што з такiм складам думак яму не заваяваць павагi i любовi астатнiх птушак. Нават яго бацькi непакоiлiся, што ён цэлымi днямi ставiць на сабе доследы, планiруючы на малой вышынi.
Комментарии к книге «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)», Ричард Бах
Всего 0 комментариев