• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store

«Хмары над Бацькаўшчынай»

1233

Описание

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

2 страница из 257
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Як шмат напісана ў беларускай савецкай літаратуры пра гэты час, і як мала ў гэтым праўды! Няма сэнсу казаць пра тых, хто адкрыта фальсыфікаваў рэчаіснасьць, падмяняў праўду жыцьця непрыхаванай прапагандысцкай маной. Тыя-ж, хто меў вочы, ня меў голасу, бо цэнзурна-ідэалягічная машына да апошняга ўшчэнт руйнавала нават падабенства праўды. А між тым, не зразумеўшы таго, што адбылося, не данёсшы гэтую праўду да людзей, нельга спадзявацца на новы пасьпяховы ўздым нацыянальнай самасьвядомасьці, на ліквідацыю вынікаў тых трагічных гадоў: хто забывае, не асэнсоўвае мінулае -- асуджаны зноў перажыць яго.

Мікола Цэлеш быў Сьведкам. Ён бачыў, як ідзе заняволеньне сялян, як вытраўляецца з чалавека гаспадар, як планамерна нішчыцца нацыянальная інтэлігенцыя, як рабуюць і расьцягваюць багацьце зямлі беларускай. Нельга сказаць, што сэнс падзей даўся яму лёгка, што разуменьне прыйшло як прасьвятленьне. Але ці не самы цяжкі быў шлях да мужнасьці белае зваць белым, чорнае -- чорным. Так сфармуляваў для сябе Цэлеш прызначэньне інтэлігента, пісьменьніка, беларуса.


Адкрыты ліст Міколы Цэлеша ў рэдакцыю газэты  

«Бацькаўшчына» (16.6.48)

Усякі народ шануе сваю інтэлігенцыю: паэтаў, пісьменьнікаў, артыстаў, мастакоў... Былі ў гісторыі ня раз прыклады, што народ разьбіваў вязьніцы й вызваляў сваіх інтэлігентаў. Былі й такія прыклады, калі каралі й князі хавалі ў сваіх палацах таго ці іншага паэта ці пісьменьніка, які адважыўся сказаць праўду й гэтым выклікаў нянавісьць у пэўнай часткі грамадства.

      Такая пашана да гэтых людзей не таму, што яны рэдкія, іх мала, а таму, што яны, як ніхто больш, бачаць патрэбы свайго народу, бачаць няпраўду і сваёй працай, сваімі творамі стараюцца вывесьці людзей на сьветлы і праўдзівы шлях. У няшчасьці, якое спадае на цэлы народ, гэтыя людзі перажываюць найвастрэйшы боль і нясуць нярэдка сваё жыцьцё на алтар змаганьня за волю і шчасьце свайго народу...

Комментарии к книге «Хмары над Бацькаўшчынай», Мікола Цэлеш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!